Аляксандр Іванавіч Цыркуноў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненні і дробныя праўкі
др вікіфікатар
Радок 27:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся 28 сакавіка 1948 года ў сялянскай шматдзетнай сям’і ў вёсцы [[Лясань|Лясань,]] [[Жлобінскі раён|Жлобінскага раёна,]] [[Гомельская вобласць|Гомельскай вобласці]], Беларусь. Выхаванец ў дзіцячых дамоў: вёска [[Дзям’янкі]], [[Добрушскі раён|Добрушскага раёна]]; в. [[Пірэвічы (Пірэвіцкі сельсавет)|Пірэвічы]], [[Жлобінскі раён|Жлобінскага раёна]]; г. [[Ветка]]. Першыя крокі ў мастацтве былі здзейснены дзякуючы Сяргею Гаробчанку і Фёдару Шкляраву.
 
У 1964—1967 гадах навучаўся і працаваў на [[Данецкі каменнавугальны басейн|Пятра-данецкім рудніку]] [[Луганская вобласць|Луганскай вобласці]] ва Украіне. Разам з гэтым першасную мастацкую адукацыю атрымаў у Завочным народным універсітэце мастацтваў імя Н. Крупскай у Маскве. У 1967—1969 гадах служыў у арміі.
 
Асновы прафесійных навыкаў атрымаў у студыі [[Анатоль Васільевіч Бараноўскі|Анатоля Бараноўскага]]. У 1970—1976 гадах навучаўся ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (цяпер [[Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў]]) у мастакоў [[Хаім Майсеевіч Ліўшыц|Хаіма Ліўшыца]], [[Барыс Уладзіміравіч Аракчэеў|Барыса Аракчэева]], [[Май Вольфавіч Данцыг|Мая Данцыга]], Пятра Крохалева. У мастацкіх выставах бярэ ўдзел з 1975 года. Сябар [[Беларускі саюз мастакоў|Беларускага саюза мастакоў]] з 1983 года, быў сябрам суполкі «Няміга», з утварэннем творчай суполкі «Пагоня» перайшоў у яе склад.
 
У 1979—1982 гадах займаўся педагагічнай дзейнасцю (выкладчык малюнка і жывапісу кафедры архітэктуры [[Беларускі політэхнічны інстытут|Беларускага політэхнічнага інстытута]]) і ў 1983—1984 гадах (настаўнік малюнка і жывапісу ў сярэдняй школе з мастацка-архітэктурным ухілам №75№ 75 г. Менска).
 
Жанаты. Мае двух дачок.
 
== Творчасць ==
Працуе ў галіне станковага жывапісу пераважна ў жанрах партрэта, тэматычна-гістарычнай карціны, краявіду, рэчавіду. Найбольш значныя творы: «Бабуліна спадчына» (1975), «Веткаўчанін Хведар Шкляраў» (1976), «Гусляр» (1980), «Белая мелодыя» (1982), «Спрадвеку ад Нараджэння» (1983), «Дудары» (1983), «Хрост ліцьвінаў» (1987), «Барвяны шчыт. Прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу» (1990), «Памяці Язэпа Драздовіча» (1990), "«Знак бяды. Прысвячэнне Васілю Быкаву"» (1991), «Покліч» (1991), «Курапаты, прывід», (1992),  “Рассунуўшы«Рассунуўшы цемру. Прысвячэнне Міколу Ермаловічу”Ермаловічу» (1993), “Ані«Ані канца, ані пачатку”пачатку» (1995), “Плашчаніца«Плашчаніца нацыянальнай ідэі”ідэі» (2000), “Янка«Янка Купала. На куццю.»  (2012), “Містэрыя«Містэрыя плошчы ў Паставах”Паставах» (2014); трытворы: «На досвітку» (1978), «Лявоніха» (1980), «Агмень» (1983), «Свята» (1988), «Героям [[Бітва пад Монтэ-Касіна (1944)|Монтэ-Касіна]]» (2015).
 
Ранейшым творам уласціва схільнасць да распрацовак суворага стылю. Зараз Алесь Цыркуноў працуе ў сымбалічна-рэалістычным стылі, які выяўляе выразную эстэтызацыю фармальнага жывапісу з выкарыстаннем традыцыйных нацыянальных тэндэнцый.
 
Асаблівая ўвага ў творчасці мастака надаецца партрэту. Гэтым творам уласціва асаблівая гармонія спалучэнняў духоўных і характэрна-тыпалагічных адметнасцяў натуры выдатных дзеячаў Беларусі, якія асабліва глыбока кранаюць свядомасць гледача. Створаныя вобразы пазбаўлены літаратурнай фабулы, успрымаюцца на ўзроўні шчырай і светлай асабістай эмоцыі ды інтуітыўнага духу іх творчага генія.
 
Шмат якія кампазіцыі прысвечаны як сучаснай рэчаіснасці, так і мінулай гісторыі Беларусі. Пры гэтым закрануты тэмы [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], [[Чарнобыльская катастрофа|чарнобыльскай трагедыі]].
 
Шэраг персанальных і групавых мастацкіх выставаў праведзена як у Беларусі, так і за мяжой: Літва, Латвія, Расія, Украіна і іншыя.
Радок 53:
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны ордэнам «Гонар Айчыны», менскі грамадзка-асветніцкі клуб "«Спадчына"» (1993) і чэшскім медалём Масарыка, Чэшская амбасада ў Рэспубліцы Беларусь (2005).
 
== Літаратура ==
Радок 61:
* ''Фатыхава Г. А.'' Цыркуноў А. І. // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 тамах — Том 5: Скамарохі — «Яшчур». — Мн.: Выдавецтва «Беларускае савецкая энцыклапедыя», 1987. — с. 487—488.
* {{Крыніцы/ЭГБ|6-2}}
* https://www.youtube.com/watch?v=kcCDc6TtOiY
* https://www.youtube.com/watch?v=VICkqTEd9n0
* https://www.youtube.com/watch?v=kcCDc6TtOiY
 
== Галерэя ==