Другая сусветная вайна: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Еўрапейскі бліцкрыг: арфаграфія, перанесена: бамбарзіроўка → бамбардзіроўка з дапамогай AWB
др →‎Еўрапейскі бліцкрыг: арфаграфія, перанесена: бамбарзіроўкі → бамбардзіроўкі з дапамогай AWB
Радок 421:
[[Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск|Вярхоўнае камандаванне сухапутных войск (ОКХ)]] выношвала план акупацыі [[Францыя|Францыі]], [[Бельгія|Бельгіі]], [[Нідэрландаў]] і [[Люксембурга]] яшчэ ў кастрычніку [[1939]]. Задачай германскіх войскаў з'яўлялася разгром значнай часткі саюзніцкіх армій і захоп тэрыторыі Нідэрландаў, Бельгіі, Люксембурга і паўночнай Францыі, што павінна было забяспечыць правядзенне паспяховых паветраных і марскіх аперацый супраць Вялікабрытаніі, а таксама стварыць шырокую ахоўную зону для [[Рурская вобласць|Рурскай вобласці]]. Гэты план нагадваў [[План Шліфена|план]] графа [[Альфрэд фон Шліфен|А. фон Шліфена]] часоў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]]. Спачатку планавала ажыцявіць план [[12 лістапада]] [[1939]], але потым дата была перанесена на студзень 1940. Саюзнікі меркавалі, што Германія захопіць Бельгію, так як лабавая атака на [[Лінія Мажыно|французскія прыгранічныя ўмацавання Мажыно]] была нерэальная. Французы, якія панеслі найцяжэйшыя страты ў Першай сусветнай вайне, не хацелі, каб на іх зямлі разгарнуліся новыя кровапралітныя бітвы. Таму было вырашана, што абарончыя баі павінны весціся ўздоўж ўмацаванняў «лініі Мажыно». Але не ўсе военачальнікі былі задаволены планам ОКХ, у т.л. і сам [[А. Гітлер]]. Таму, начальнікам штаба [[Група армій «A»|групы армій «А»]] [[Эрых фон Манштэйн|Э. фон Манштэйнам]] былі зроблены некаторыя значныя змены: наступ праз [[Ардэны]].
 
[[10 мая]] 1940 года нацысцкая Германія сіламі 135 дывізій урываецца ў [[Бельгія|Бельгію]], [[Нідэрланды]] і [[Люксембург]]. 1-я група саюзных армій высоўваецца на тэрыторыю Бельгіі, але яны не паспяваюць на дапамогу Нідэрландам, паколькі нямецкая [[Група армій «B»|група армій «В»]] ажыццяўляе імклівы кідок у паўднёвую частку краіны і ўжо [[12 мая]] захоплівае [[Ротэрдам]]. [[15 мая]] Нідэрланды капітулююць. [[Другі ўрад дэ Гера|Галандскі ўрад]] [[Дырк Ян дэ Гер|Д. Я. дэ Гера]] і каралеўская сям'я выехалі ў Вялікабрытанію. Лічылася, што ў адплату за нечаканы для немцаў упарты супраціўленне нідэрландцаў, Гітлер ужо пасля падпісання акта аб капітуляцыі загадаў падвергнуць бамбаванням Ротэрдам, што не было выклікана ваеннай неабходнасцю і прывяло да велізарных разбурэнняў і ахвяр сярод мірнага насельніцтва. На [[Нюрнбергскі працэс|Нюрнбергскім працэсе]] высветлілася, што бамбардзіроўка Ротэрдама адбывалася [[14 мая]], а ўрад Нідэрландаў капітуляваў толькі пасля бамбарзіроўкібамбардзіроўкі і пагрозы бамбардзіровак [[Амстэрдам]]а і [[Гаага|Гаагі]].
 
У Бельгіі нямецкія дэсантнікі [[10 мая]] захапілі масты праз [[Альберт-канал]], што дало магчымасць буйным нямецкім танкавым сілам фарсіраваць яго да падыходу саюзнікаў і выйсці на бельгійскую раўніну. [[17 мая]] капітулюваў [[Брусель]].