Савет бяспекі Рэспублікі Беларусь: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў
др дапаўненне
Радок 21:
== Гісторыя ==
15 лістапада 1991 г. [[Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь]] (ВС) ухваліў Пастанову № 1249, якой утварыў Савет бяспекі ў складзе 14 асоб: старшыня ВС, яго першы намеснік і старшыня Камісіі ВС па нацыянальнай бяспецы, старшыня ўрада, генеральны пракурор, старшыня КДБ, міністры абароны, замежных і ўнутраных спраў, сувязі і транспарту, начальнікі [[Беларуская чыгунка|Беларускай чыгункі]] і ўправы грамадзянскай авіяцыі, загадчык войскаў Беларускай ваеннай акругі. Старшыня ВС займаў пасаду старшыні СБ і прызначаў сабе памочніка ў якасці кіраўніка апарату СБ, які налічваў 4 супрацоўнікі. Пасяджэнні склікаліся двойчы на год<ref>{{Спасылка|аўтар=Станіслаў Шушкевіч|загаловак=Пастанова Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 1991 г. № 1249|url = http://pravo.levonevsky.org/bazaby09/sbor89/text89946.htm|выдавецтва=[[Валерый Леванеўскі]]|мова=ru|год=5 лютага 2009|дата доступу=13 красавіка 2014}}</ref>. У 1992–1994 гг. СБ узначальваў [[Станіслаў Станіслававіч Шушкевіч|Станіслаў Шушкевіч]], затым [[Мечыслаў Грыб]]. Паводле прынятай у 1994 г. [[Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь|Канстытуцыі]] СБ узначаліў прэзідэнт<ref>{{Спасылка|аўтар=[[Мечыслаў Грыб]]|загаловак=Канстытуцыя 1994 года|url =http://www.zakon.by/print.aspx?guid=2091|выдавецтва=[[НЦПІ Беларусі]]|год=|дата доступу=13 красавіка 2014}}</ref>. [[5 жніўня]] 1994 г. А. Лукашэнка ўвёў Указам № 24 у склад СБ кіраўніка [[Адміністрацыя прэзідэнта Рэспублікі Беларусь|Адміністрацыі прэзідэнта]] і дзяржаўнага сакратара СБ замест старшыні ВС і старшыні камісіі ВС па нацыянальнай бяспецы. Пасяджэнні сталі праводзіцца кожныя тры месяцы<ref>{{Спасылка|аўтар=А. Лукашэнка|загаловак=Указ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 жніўня 1994 г. № 24|url =http://www.pravoby.info/docum09/part34/akt34259.htm|выдавецтва=Беларускі прававы партал|мова=ru|год=кастрычнік 2009|дата доступу=13 красавіка 2014}}</ref>. У 1997 г. апарат СБ, на чале якога стаяў прызначаны прэзідэнтам дзяржаўны сакратар, пераназвалі ў сакратарыят.
 
Пасля таго, як [[Станіслаў Зась]] быў прызначаны генеральным сакратаром [[АДКБ]], і пачаў выконваць абавязкі з [[1 студзеня]] [[2020]] г., пасада дзяржаўнага сакратара была вакантна да [[20 студзеня]], калі быў прызначаны экс-міністр абароны [[Андрэй Раўкоў]]<ref>{{cite web|url = https://belsat.eu/news/lukashenka-padygrau-putsinu-raukou-pa-sutnastsi-stau-kalegam-myadzvedzeva/|title = «Лукашэнка падыграў Пуціну»: эксперты – пра змены ў сілавым блоку|author = |date = 2020-01-20|work = [[Белсат]]|language = |accessdate = 2020-01-20}}</ref>.
 
== Дзяржаўныя сакратары ==
Радок 29 ⟶ 31:
* [[Леанід Мальцаў]] (4 снежня 2009 — 2013)
* [[Аляксандр Мяжуеў]] (5 снежня 2013 — 2015)
* [[Станіслаў Зась]] (з 4 лістапада 2015 — 31 снежня 2019)
* [[Андрэй Раўкоў]] (з 20 студзеня 2020)
 
{{Зноскі}}