Умберта Бачоні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др →‎Біяграфія: Дадаў спасылку на свой артыкул.
Радок 30:
Бацька - Рафаэле Бачоні, маці - Чэчылія Фарлані.
 
У 1897 годзе Бачоні наведваў тэхнічны ліцэй, пасля атрымання дыплома супрацоўнічаў з мясцовымі газетамі. У 1901 годзе пераехаў у [[Рым]], навучаўся жывапісу ў Scuola Libera del Nudo (вольная школа аголенай натуры) пры Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Рыме. Адначасова разам з Джына Севярыні вывучаў тэхніку пуантылізма ў Джакама Бала (1898-1902). Наведаў [[Парыж]] (1902), [[Берлін]] і [[Пецярбург]] (1903-1904). У 1906 годзе вывучаў [[імпрэсіянізм]] і постімпрэсіянізм ў Парыжы. У канцы 1906 - пачатку 1907 наведваў курсы малявання ў Акадэміі прыгожых мастацтваў (Венецыя). У 1907 годзе пасяліўся ў [[Мілан]]е, дзе пазнаёміўся з прадстаўнікамі футурызму. Асаблівы ўплыў на Бачоні аказаў [[Філіпа МарынэціТамаза Марынеці|Філіпа Марынеці]] - заснавальнік і тэарэтык футурызму ў еўрапейскай літаратуры, аўтара «Маніфеста футурызму» (1909). Бачоні адаптаваў ідэі Філіпа Марынэці да візуальнага мастацтва, выпусціўшы ў 1910 годзе "Тэхнічны маніфест футурыстычнага жывапісу".
 
Бачоні стаў адным з галоўных тэарэтыкаў руху. Ён таксама вырашыў заняцца скульптурай ў [[1912]] годзе пасля наведвання парыжскіх студый [[Жорж Брак|Жоржа Брака]], Аляксандра Архіпенка, Канстанціна Брынкушы, Раймона Дзюшан-Віёна і, верагодна, Медарда Роса. У тым жа годзе ён разам з іншымі футурыстамі выставіў свае працы ў галерэі Бернхафма-малодшага, у 1913 годзе была арганізавана выстава скульптур. Працы, створаныя пад уплывам убачанага ў Парыжы, у сваю чаргу аказалі ўплыў на творчасць скульптараў-кубістаў, асабліва Раймона Дзюшана-Віёна.