Германія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 67:
У антычныя часы тэрыторыя сучаснай Германіі была заселена германскімі плямёнамі, што паспяхова супрацьстаялі Рыму. У Х стагоддзі нямецкія землі сталі ядром [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]]. У пачатку ХVI стагоддзя Германія была калыскай [[Рэфармацыя|Рэфармацыі]]. У познім Сярэднявеччы і раннім Новым часе Германія існавала як садружнасць невялікіх княстваў, сярод якіх у ХVIІІ ст. узвысілася [[Прусія]]. У 1815 быў створаны Германскі саюз, а ў 1871 годзе, дзякуючы [[Ота фон Бісмарк]]у, на карце Еўропы ўзнікла [[Германская імперыя]]. Параза ў [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайне]] прывяла да звяржэння манархіі. Саступкі па Версальскім міры прывялі да ідэй рэваншызму і росквіту фашызму, што разам з нацысцкай ідэалогіяй, вылілася ў [[Другая сусветная вайна|Другую Сусветную вайну]] і [[Халакост]]. Пасля капітуляцыі нацыскага ўрада ў [[1945]] годзе, тэрыторыя краіны была падзелена на [[Акупацыя|акупацыйныя зоны]], на якіх у 1949 былі створаны Федэратыўная Рэспубліка Германія і [[Германская Дэмакратычная Рэспубліка]]. Чатыры дзесяцігоддзі [[Халодная вайна|Халоднай вайны]] скочыліся падзеннем Берлінскай сцяны і аб’яднаннем дзвюх частак краіны [[Дзень нямецкага адзінства|3 кастрычніка 1990 года]]. Сёння гэты дзень адзначаюць як дзяржаўнае свята.
 
З насельніцтвам у 83 млн чалавек ФРГ з’яўляецца самай многанаселенай сярод краін, што цалкам знаходзяцца ў Еўропе і першай краінай [[Еўрапейскі Саюз|ЕС]]. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў для Германіі характэрны адмоўны натуральны прырост і старэнне насельніцтва. Германія з’яўляецца еўрапейскім лідэрамлідарам па прыёме [[Іміграцыя|імігрантаў]], што ў рэшце рэшт вылілася ў [[Міграцыйны крызіс у Еўропе|міграцыйны крызіс]]. Іміграцыя ператварыла Германію з монанацыянальнай краіны ў шматнацыянальную. Германія — краіна гарадоў, прычым ніводзін горад не вылучаецца завялікімі памерамі. Найбуйнейшая ўрбанізваная зона ляжыць у сярэднім цячэнні Рэйна з адгалінаваннем па ягоным прытоку Рур і вядома як Рэйн-Рурскі мегалаполіс з ядрамі ў [[Дортмунд]]зе і [[Эсэн]]е.
 
Германія — высокаразвітая постіндустрыяльная краіна, што валодае магутнай сучаснай эканомікай. З’яўляецца [[Вялікія дзяржавы|вялікай дзяржавай]], сусветным тэхналагічным і прамысловым лідарам. Па паказчыку намінальнага [[Валавы ўнутраны прадукт|валавога ўнутранага прадукту]] Германія знаходзіцца на першым месцы ў [[Еўропа|Еўропе]] і на чацвёртым у свеце. У 2014 годзе яна займала трэцяе месца па аб’ёмах [[імпарт]]у і [[экспарт]]у. Германія мае адзін з найвышэйшых паказчыкаў [[Індэкс развіцця чалавечага патэнцыялу|індэкса чалавечага развіцця]] ў свеце. У ФРГ дамінуе канцэпцыя сацыяльнай рынкавай эканомікі: нават сярод еўрапейскіх дзяржаў Германія вылучаецца высокім узроўнем жыцця, сацыяльнай бяспекі, аховы здароўя, вышэйшай адукацыі, клопатам аб навакольным асяроддзі. Германія з’яўляецца адной з краін-заснавальніц [[Еўрапейскі Саюз|Еўрапейскага Саюза]], асновай [[Еўразона|Еўразоны]]. Таксама ФРГ удзельнічае ў [[Арганізацыя Аб'яднаных Нацый|ААН]], [[НАТА]], [[Вялікая сямёрка|Вялікай сямёрцы (G7)]] і [[Група дваццаці|Дваццатцы (G20)]].
Радок 96:
 
На поўначы Германія мае выхад да [[Балтыйскае мора|Балтыйскага]] і [[Паўночнае мора|Паўночнага]] мораў. Паміж морамі пракапаны [[Кільскі канал]]. Паўночнаморскае ўзбярэжжа вядома пад назвай [[Вадэнскае мора|Ватавага мора]] — тут у шырокай прыліўнай паласе чаргуюцца балоты і пясчаныя выспы.
Проста насупраць [[Вадэнскае мора|Ватавага мора]], якое працягваецца і ў Нідэрландах з Даніяй, знаходзяцца [[Фрызскія астравы]]. Востраў [[Гельгаланд|Гельгаланд]] з’яўляецца самым аддаленым нямецім востравам з пастаяным насельніцтвам. Востраў Руген у Балтыйскім моры з’яўляецца самым вялікім нямецкім востравам па плошчы. А самы вялікі паўвостраў — Фішланд-Дарс-Цынгіс.
 
== Прырода ==
Радок 110:
* [[Альпы]] — на крайнім поўдні. Геалагічна маладыя горы Альпы з’яўляюцца самымі высокімі і доўгімі гарамі Германіі. Нямецкія Альпы вышынёю толькі ад 2000 м амаль цалкам знаходзяцца ў [[Баварыя|Баварыі]]. Памежная з Аўстрыяй гара [[Гара Цугшпіцэ|Цугшпіцэ]] (2962 м) з’яўляецца самай высокай вяршыняй Германіі.
* горы Сярэдняй Германіі — у цэнтры і ў паўднёвай частцы. Яны распасціраюцца ад паўночнага краю цэнтральнага горнага парога і да Альп, [[Верхнярэйнская нізіна|Верхняга Рэйну]] і [[Бодэнскае возера|Бодэнскага возера]]. Горы, як правіла, растуць з поўначы на поўдзень па вышыні і працягласці. Самым высокім пунктам гэтай часткі з’яўляецца пік Фельдберг (1493 м) у [[Шварцвальд]]зе, а пасля Вялікі Арбэр (1456 м) у [[Баварскі Лес|Баварскім лесе]]. Вяршыні вышынёю больш за 1000 метраў над узроўнем мора ёсць таксама ў [[Рудныя горы|Рудных гарах]], Фіхтэльгебіргэ, Швабскіх Альбах і горным масіве [[Гарц]], дзе акрамя таго, знаходзіцца самая высокая кропка паўночнай Германіі — гара Брокен (1142,2 м).
* [[Паўночна-Германская нізіна]] — на поўначы. На поўнач ад Цэнтральнага нямецкага ўзвышша горы адсутнічаюць і сярэдняя вышыня над узроўнем мора складае не больш за 100 м. Гэта створаны старажытнымі покрыўнымі ледавікамі рэльеф нізін і там-сям раскіданых узвышшаў. Адзіным пунктам вышэй за 200 метраў тут з’яўляецца пагорак Хайдэохэ з вышынёй у 201,4 м (назва самой вышыні па-ням. ''Heideberg'') які знаходзіцца ў муніцыпалітэце Грэдэн ([[Землі Германіі|федэральная зямля]] [[Брандэнбург]]).
 
=== Клімат ===
Радок 122:
=== Рэкі і азёры ===
[[Файл:Rheinstein.jpg|thumb|left|Рэйн і замак Рэйнштайн.]]
З шасці рэк з найбуйнейшымі басейнамі, Рэйн, Эльба, [[Везер]], [[Рака Эмс|Эмс]] ([[Паўночнае мора|Паўночнае мора]]) і Одэр ([[Балтыйскае мора]]) належаць да рэк [[Паўночная Атлантыка|Паўночнай Атлантыкі]]; і толькі [[Рака Дунай|Дунай]] упадае ў [[Чорнае мора]], якое [[Гідраграфія|гідраграфічна]] звязана з [[Міжземнае мора|Міжземным морам]]. Вадазборы гэтых двух сістэм падзяляюцца адзін ад аднаго [[Галоўны Еўрапейскі водападзел|Галоўным Еўрапейскім водападзелам]].
 
Самая вялікая і славутая рака Германіі — [[Рэйн]], які жывіцца ад велізарнага веера прытокаў у перадгор’ях [[Альпы|Альпаў]]. Паміж [[Бінген-на Рэйне|Бінгенам]] і [[горад Бон|Бонам]] гэтая рака праразае глыбокую цясніну ў [[Рэйнскія Сланцавыя горы|Рэйнскіх Сланцавых гарах]], далей выходзіць на Паўночна-Германскую нізіну і ўпадае ў [[Паўночнае мора]]. У пачатку лета адбываецца разводдзе, абумоўленае раставаннем снега ў гарах. Горы Сярэдняй Германіі, дзе пачынаецца шмат прытокаў Рэйна, маюць цалкам іншы рэжым з максімумам сцёку ўзімку, калі выпарэнне мінімальнае. Спалучэнне гэтых двух крыніц забяспечвае Рэйну не толькі багаты, але і рэгулярны сцёк, што вельмі спрыяльна для суднаходства.
Радок 173:
 
=== Свяшчэнная Рымская імперыя ===
[[File:HRR.gif|thumb|Змяненне межаў Свяшчэннай Рымскай імперыі (962 – 1806962—1806)]]
Пасля распаду Рымскай імперыі ў Заходняй Еўропе ўтварылася [[Франкская дзяржава]], якая ўжо праз тры стагоддзі, пры [[Карл Вялікі|Карле Вялікім]], ператварылася ў імперыю ([[800|800 г.]]). Імперыя Карла ахоплівала тэрыторыі некалькіх сучасных дзяржаў, у прыватнасці Германіі. Аднак імперыя Карла Вялікага праіснавала нядоўга — унукі гэтага імператара падзялілі яе паміж сабой, у выніку чаго ўтварыліся тры каралеўствы — [[Заходне-Франкскае каралеўства|Заходне-Франкскае]] (пазней Францыя), [[Усходне-Франкскае каралеўства|Усходне-Франкскае]] (пазней Германія) і [[Сярэдняе каралеўства|Сярэдзіннае каралеўства]] (неўзабаве распалася на [[Італія|Італію]], [[Праванс]] і [[Латарынгія (герцагства)|Латарынгію]]).
 
[[File:Gutenberg.jpg|thumb|left|[[Іаган Гутэнберг]]  — cусветны першадрукар]]
Традыцыйна датай заснавання першай германскай дзяржавы прынята лічыць [[2 лютага]] [[962|962 года]]: у гэты дзень Усходне-Франкскі кароль [[Атон I Вялікі|Атон I]] быў каранаваны ў [[Рым]]е і стаў імператарам [[Свяшчэнная Рымская імперыя|Свяшчэннай Рымскай імперыі]].
 
Радок 183:
Такое становішча захоўвалася да [[1806|1806 года]], калі нямецкі імператар [[Франц II]], які як раз перад гэтым, у 1804-м, стаў таксама імператарам [[Аўстрыйская імперыя|Аўстрыйскай імперыі]], пакінуў трон пад ціскам французскага імператара [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]]. Пры Напалеоне Банапарце колькасць нямецкіх княстваў і вольных гарадоў значна скарацілася.
 
=== Аб'яднаннеАб’яднанне Германіі ===
[[Венскі кангрэс]] 1815 году спрыяў далейшаму аб’яднанню Германіі, у выніку чаго з 38 нямецкіх дзяржаў утварыўся вольны [[Германскі саюз|Нямецкі саюз]] пад вяршынствам Аўстрыі. У ходзе [[Вясна народаў|нямецкай рэвалюцыі 1848 года]] ўзнік першы дэмакратычны парламент Германіі. Пасля рэвалюцыі 1848 году, стаў наспяваць канфлікт паміж узвышаючайся [[Прусія]]й і Аўстрыяй. Гэта прывяло да [[Аўстра-пруска-італьянская вайна|вайны 1866 года]], якая ў якой Прусія атрымала перамогу і далучыла некалькі нямецкіх княстваў, пасля чаго Германскі саюз распаўся.
 
[[File:Deutsches Reich (1871-1918)-de.svg|thumb|Германская імперыя (1871-19181871—1918)]]
У 1866 годзе, быў створаны [[Паўночнагерманскі саюз]], які пад вяршынствам Прусіі аб’яднаў усе нямецкія дзяржавы на поўнач ад [[Майн]]а. Падчас [[Франка-пруская вайна|Франка-прускай вайны]], [[18 студзеня]] [[1871|1871 г.]] у Люстэркавай залі [[Версаль|Версальскага палаца]], [[Вільгельм I Гогенцолерн|Вільгельм Першы]] быў абвешчаны імператарам [[Германская імперыя|Германскай імперыі]]. Значную ролю ў аб’яднанні Германіі згуляў першы [[канцлер]] Германскай імперыі, князь [[Ота фон Бісмарк]].
 
Радок 398:
У сваю чаргу каля 5 млн немцаў жывуць за мяжой.
 
[[Нямецкая мова]] ў Германіі мае статус дзяржаўнай, гэта самая распаўсюджаная мова, а таксама — сродак міжнацыянальных зносін. Яна роднасная з суседнімі галандскай і [[фрызская мова|фрызскай]] мовамі, у меншай ступені — з паўночнаеўрапейскімі, якія таксама адносяцца да германскай моўнай групы. Нямецкая мова з’яўляецца роднай для прыблізна 100 млн чалавек  — гэта самая распаўсюджаная матчына мова ў ЕС. Папулярызацыю мовы Шылера па ўсім свеце праводзіць [[Інстытут імя Гётэ]]. Мовы нацыянальных меншасцяў — фрызская, [[Верхнялужыцкая мова|верхнялужыцкая]], цыганская і інш. — абаронены [[Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў|Еўрапейскай хартыяй рэгіянальных моў]].
 
[[File:Aerial view of Essen.jpg|thumb|[[Эсэн]] — адно з ядраў Рэйн-Рура]]
Радок 416:
 
==== Здабыўная прамысловасць ====
У ХХ ст. Рурскім, Аахенскім і Саарскім басейнах здабываўся каменны вугаль, буры — у раёнах Кёльна, Лейпцыга, Гале і Котбуса. У канцы ХХ — пачатку ХХІ стагоддзяў здабыча вугалю была згорнута. 21 снежня 2018 года ў горадзе Батропе была ўрачыста закрыта апошняя каменнавугальная шахта, такім чынам скончылася цэлая эканамічная эпоха.<ref>https://www.dw.com/ru/%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B5%D1%86-%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D1%8B%D1%87%D0%B8-%D0%BA%D0%B0%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%83%D0%B3%D0%BB%D1%8F-%D0%B2-%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B8-%D0%B2%D1%8B%D0%B2%D0%BE%D0%B4%D1%8B-%D0%B4%D0%BB%D1%8F-%D1%80%D0%BE%D1%81%D1%81%D0%B8%D0%B8/a-46813347</ref>. Здабыча бурага вугалю (каля 180 млн тон у год  — гэта першае месца ў свеце з вялікім адрывам) працягвае заставацца важным складнікам энергетыкі Германіі, асабліва на ўсходніх землях, роўна як і аб’ектам нападак эколагаў. <ref>https://www.dw.com/ru/%D0%B2-%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%BC%D0%B0%D0%BD%D0%B8%D0%B8-%D0%B7%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D0%BD%D1%87%D0%B8%D0%B2%D0%B0%D0%B5%D1%82%D1%81%D1%8F-%D1%8D%D0%BF%D0%BE%D1%85%D0%B0-%D0%B4%D0%BE%D0%B1%D1%8B%D1%87%D0%B8-%D0%B1%D1%83%D1%80%D0%BE%D0%B3%D0%BE-%D1%83%D0%B3%D0%BB%D1%8F/g-47231796</ref>
 
==== Энергетыка ====
{{main|Энергетыка Германіі}}
[[File:Nordstream.png|thumb|[[Паўночны паток]]]]
Энергетыка краіны працуе на імпартных энерганосьбітах. Нафту да нафтаперапрацоўчых заводаў дастаўляюць па нафтаправодах з Ратэрдама, Марселя, Генуі і праз уласныя марскія парты [[Расток]], [[Вільгельмсгафен]], [[Брэмергафен]], Гамбург. Найбуйнейшыя цэнтры перапрацоўкі нафты — [[Карлсруэ]], [[Інгальштат]], Эмден, Гамбург, [[Брэмен]]. Газ краіна атрымлівае транзітам па газаправодах: з Расіі праз краіны Ўсходняй Еўропы [[(Ямал — Еўропа]]) і па дне Балтыйскага мора ([[Паўночны паток]], 55 млрд м³)<ref>https://uk.reuters.com/article/energy-gazprom-pipeline/update-2-russias-gazprom-to-expand-nord-stream-gas-pipeline-with-e-on-shell-omv-idUKL5N0Z42OB20150618</ref>; і з паўночнаморскіх радовішчаў Нарвегіі  — праз Нідэрланды. У 2018—2019 будуецца паралельная галінка газаправода Паўночны паток-2, адкрыццё якой павялічыць падводны транзіт да 110 млрд м³.
 
[[File:Power-generation-germany 2016.png|thumb|left|Структура электраэнергетыкі Германіі, 2016]]