Розніца паміж версіямі "Філіпа Тамаза Марынеці"

др
 
== Футурызм ==
<blockquote>"Мы будзем спяваць вялікім натоўпам, узбуджаным працай, задавальненнем ці бунтам: будзем спяваць рознакаляровыя і паліфанічныя прылівы рэвалюцый у сучасных сталіцах; мы будзем спяваць ажыўлены начны запал арсеналаў і будаўнічых пляцовак, падпаленых жорсткімі электрычнымі апаратамі" ''Футурыстычны маніфест'' </blockquote>Марынеці і Канстанцін Бранкучы былі ўдзельнікамі руху Абат дэ Крэтэль ([[Французская мова|франц.]]: ''L'Abbaye de Créteil''). Удзельнікамі з'яўляліся маладыя пісьменнікі Роджэр Алард (адзін з першых кубістаў), П'ер Жан Жуў і Пол Касціё, якія хацелі апублікаваць свае творы з дапамогай гэтага таварыства. Абат дэ Крэтэль — супольнасць, заснаваная восенню 1906 г. мастаком Альбертам Глізесам і паэтамі Рэнэ Аркосам, Анры-Марцінам Барзунам, Аляксандрам Мерсо і Чарльзам Вільдракам<ref>[https://archive.org/stream/lredudrameessa00barz#page/134/mode/2up☁ https://archive.org/stream/lredudrameessa00barz#page/134/mode/2up]</ref>. Рух узяў натхненне ў ''Abbaye de Thélème —'' элеменце творчасці [[Франсуа Рабле]] з яго рамана [[Гарганцюа і Пантагруэль]]. Гэты рух быў самаліквідаваны ў пачатку 1908 года.
 
Марынеці найбольш вядомы як аўтар Футурыстычнага маніфесту, які ён напісаў у 1909 г. Спачатку ён быў апублікаваны па-французску на галоўнай старонцы самай прэстыжнай французскай штодзённай газеты ''Le Figaro'' 20 лютага 1909 г. Марынеці заявіў, што "мастацтва сапраўды не можа быць нічым іным, як толькі гвалтам, жорсткасцю і несправядлівасцю". Жорж Сарэль, які паўплываў на ўвесь палітычны спектр ад анархізму да фашызму, таксама аргументаваў важнасць гвалту. Футурызм меў як анархісцкія, так і фашысцкія элементы. Пазней Марынеці стаў актыўным прыхільнікам [[Беніта Мусаліні]].
157

правак