Свята-Пакроўская царква (Сянно): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Храм |Тып храма = Праваслаўны храм |Беларуская назва = Свята-Пакроўская царкв...'
 
Радок 49:
З левага боку знаходзілася рызніца, невялікае памяшканне пры алтарнай частцы, у якой захоўваліся царкоўныя рэчы. План царквы ўяўляў сабой выцягнуты крыж. У месцы перакрыжавання знаходзіўся васьмігранны барабан з васьмю аконнымі праёмамі, шатровым завяршэннем і невялікай галоўкай у форме цыбуліны. Вокны мелі класічную прамавугольную форму і былі аздоблены налічнікамі з франтонамі.
 
Над прытворам узнімаўся другі барабан у форме чацверыка са схіленымі вугламі, з чатырма аконнымі праёмамі, шатровым завяршэннем і галоўкай-цыбулінай. Тут знаходзілася званіца, афарбаваная ў блакітны колер, з зялёнымі купаламі. Тэрыторыя царквы была абсаджана ліпамі ў два рады і абнесена драўлянай агароджай<ref>[http://pridvinie.vlib.by/index.php/pomniki/181-pomniki-arkhitektury/kultavaya-arkhitektura/4008-pakro-skaya-tsarkva-sennenski-rajon-g-syanno Царква Пакроўская. Сенненскі раён, г. Сянно]</ref>.
 
{{зноскі}}