Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
+ 7 categories using HotCat
Радок 58:
 
== Архітэктура ==
Сіметрычны кампактны будынак, у плане ўпісваецца ў [[круг]]<ref name="АБ"/>. Ступеньчатае рашэнне фасадаў сфарміравана рытмам глухіх вертыкальных сценак, абліцаваных белым [[даламіт]]ам, і размешчаных паміж імі вітражоў<ref name="Шамрук">{{крыніцы/Шамрук. Архітэктура Беларусі XX - пачатку XXI ст.|}}</ref> з залацістым шклом, у якіх адлюстроўваецца навакольны пейзаж<ref name="АБ"/>. У кампазіцыю сімвалічнага [[партал]]а, які падтрымлівае навісаючы аб’ём залы, уваходзяць [[лесвіца|лесвіцы]]-[[трыбуна|трыбуны]], якія вядуць да ўнутранага дворыка<ref name="Шамрук"/>.
 
Цэнтр кампазіцыі — вялікая [[фае]]-[[зала]] для правядзення масавых мерапрыемстваў; прасторава аб’яднана з Ленінскай залай (для правядзення ўрачыстых рытуалаў і сустрэч) і Зімовым садам — часцінкай жывой прыроды з [[возера]]м, [[востраў|востравам]], [[дрэва]]мі, [[птушка]]мі, залацістым [[вітраж]]ом, звернутым да возера. Да фае вядзе ўваходны [[вестыбюль]] з [[фантан]]ам, асветлены верхнім святлом праз [[Ліхтар (архітэктура)|ліхтар]] авальнай формы. Па баках ад цэнтральнага фае на 4 паверхах размешчаны памяшканні для работы гурткоў тэхничнай і мастацкай творчасці, [[эстэтыка|эстэтычнага]] выхавання. Да цэнтральнага фае прымыкаюць 3 залы: універсальная [[кіназала|кіна-канцэртная]] на 900 месцаў, лекцыйная на 300 месцаў і піянерскага тэатра. Усе яны маюць [[сцэна|сцэны]] і пакоі для рэпетыцый [[аркестр]]а, заняткаў [[харэаграфія]]й, [[спевы|спевамі]] і інш. Над галоўным уваходам размешчана зала [[касманаўтыка|касманаўтыкі]]. Для аздаблення інтэр’ераў буйных памяшканняў выкарыстаны белы [[мармур]], [[граніт]] і інш. прыродныя матэрыялы, [[падвесная столь]] з [[акмігран]]а, пафарбаванага [[алюміній|алюмінію]]. Галоўнае фае аздабляюць ажурныя [[люстра|люстры]], вестыбюль — дэкаратыўны басейн з фантанам, кантрастнае спалучэнне белай [[падлога|падлогі]] з інтэнсіўным чырвоным колерам [[столь|столі]]<ref name="АБ"/>.