Інтэрнацыянальная вуліца (Гомель): Розніца паміж версіямі

дрНяма тлумачэння праўкі
== Гісторыя ==
Пачала забудоўвацца ў першай палове XIX стагоддзя цаглянымі і драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. У канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў на вуліцы знаходзіліся шматлікія майстэрні, гандлёвыя прадпрыемствы, заводы лакавы і чыгуналіцейны (цяпер станкабудаўнічы завод ім. З. М. Кірава). Кавальская вуліца, на якой пражывала значная частка працоўных, была месцам збораў і сходак. У гады [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] вуліца моцна разбураная. Сучасная забудова прадстаўленая дамамі (пераважна жылымі) рознай паверхавасці з убудаванымі на першых паверхах крамамі. На вуліцы размешчаны вытворчыя, і адміністрацыйныя карпусы швейнага ПА «Камінтэрн», хлебазавода № 1, завода вымяральных прыбораў і завода імя С. М. Кірава, сярэдняя школа № 19, інтэрнаты завода ім. Кірава і дарожна-будаўнічага тэхнікума, лазня № 3, крамы.
 
== Забудова ==
* вуглавы 12-14-ці павярховы жылы дом «для алімпійцаў» з убудавана-прыбудаванымі памяшканнямі (праектаванне і будаўніцтва ў [[2004]]—[[2006]]; архітэктары [[У. Талочка (архітэктар)|У. Талочка]], [[А. Талочка]], [[Л. Краўчэня]]). Кампазіцыя пабудаваная на павышэнні паверхавасці да цэнтра, акцэнтавана ў праекце вежавым аб’ёмам з металічным [[Шатровы дах|шатровым завяршэннем]]. Фасады маюць пластычныя закругленыя абрысы з выкарыстаннем вуглавых [[эркер]]аў, вырашаны спалучэннем [[Белы колер|белага]], [[Жоўты колер|жоўтага]] і [[Аранжавы колер|аранжавага]] колераў<ref name="elib">[[І. Г. Малкоў|Малков, И. Г.]] [http://elib.bsut.by/bitstream/handle/123456789/838/gomel_drevniy_sovrem-конвертирован.pdf?sequence=1&isAllowed=y Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография]] / И. Г. Малков, [[І. І. Малкоў|И. И. Малков]]; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп. — Гомель : БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5</ref>.
 
== Літаратура ==