85 429
правак
Belarus2578 (размовы | уклад) (дапаўненне) |
JerzyKundrat (размовы | уклад) |
||
== Біяграфія ==
Казімір Свёнтак нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай [[Эстонія|Эстоніі]], у г. [[Горад Валга|Валга]] ў польскай шляхецкай сям'i. Падчас [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] сям'я Свёнтакаў была ў эвакуацыі, пасля апынулася на тэрыторыі Заходняй Беларусі, у [[Баранавічы|Баранавічах]], дзе Казімір Свёнтак скончыў [[Гімназія імя Тадэвуша Рэйтана|гімназію імя Тадэвуша Рэйтана]]. У 1933 годзе Казімір Свёнтак паступіў у [[Вышэйшая духоўная семінарыя імя Фамы Аквінскага (Пінск)|Вышэйшую духоўную семінарыю імя Фамы Аквінскага]] ў [[Пінск]]у, у красавіку [[1939]] быў пасвечаны ў святары i распачаў душпастырскую дзейнасць на пасадзе вікарыя ў г. п. [[Пружаны]].
У красавіку [[1941]] года Казімір Свёнтак быў арыштаваны савецкімі ўладамі па абвінавачванні ў шпіянажы i два месяцы ўтрымліваўся ў турме ў [[Брэст|Брэсце]]. У канцы чэрвеня 1941 года ў выніку нямецкай акупацыі выйшаў з турмы і вярнуўся ў [[Пружаны]]. Пасля вайны застаўся з парафіянамі. У снежні 1944 года
30.10.1994 Папа [[Ян Павел II]] надаў Казіміру Свёнтку сан [[кардынал]]а. Старшыня [[Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі|Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі]] (1999—2006). [[14 чэрвеня]] [[2006]] папа Бенедыкт XVI прыняў прашэнне 91-гадовага кардынала Казіміра Свёнтка пра вызваленне ад кіраўніцтва архідыяцэзіяй. Пры гэтым Свёнтак застаўся апостальскім адміністратарам Пінскай дыяцэзіі. Памёр 21 ліпеня 2011.<!-- а 9-ай гадзіне раніцы--> Пахаваны ў крыпце [[Кафедральны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (Пінск)|кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі]] ў [[Пінск]]у.
|