Вадзім Фёдаравіч Шаршоў: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 19:
 
== Біяграфія ==
Шаршоў Вадзім Фёдаравіч нарадзіўся 20 жніўня 1942 года ў горадзе [[Кіеў]]. Бацька Вадзіма Шаршова — Шаршоў Фёдар Пятровіч (1919—1990), паходзіў з вёскі Сухі Фантан, што знаходзіцца ў [[Арменія|Арменіі]] побач з [[Ерэван|Ерэванам]] (у вёсцы кампактна пражывала руская супольнасць малаканаў). Працаваў доктарам-стаматолагам (у свой час завяршыў [[Кіеўскі медыцынскі інстытут]]), пазней — хірургам-стаматолагам.
 
Маці — Шаршова Зінаіда Парфір’еўна (у дзявоцтве — Ягорава, 1924—2019), беларуска, паходзіла са [[Шклоўскі раён|Шклоўшчыны]], была хатняй гаспадыняй.
Да 1959 годзе Вадзім Шаршоў разам з бацькамі і малодшымі сёстрамі — Жаннай (нар. 29.10.1945) і Таццянай (нар. 21.06.1952) — жылі ў [[Магілёў-Падольскі|Магілёве -Падольскім]] Вінніцкай вобласці [[Украіна|Украіны]]. Мінуць дзесяцігоддзі і тыя светлыя часіны ўкраінскага дзяцінства адгукнуцца ў Вадзіма шчымлівымі вершамі, поўнымі цеплыні песнямі і артыкуламі.
 
У 1959 годзе Вадзім завяршыў сярэднюю школу ў Магілёве -Падольскім і сям’я пераехала ў беларускі Віцебск, у якім жылі сваякі.
З часам Вадзімаў бацька — Фёдар Пятровіч Шаршоў — стаў у [[Беларусь|Беларусі]] вядомым і паважаным хірургам-стаматолагам. Менавіта бацькоўскі аўтарытэт паўплываў на першы прафесійны выбар Вадзіма — у студзені 1960 года ён паступае ў [[Полацкае медыцынскае вучылішча|Полацкую медыцынскую вучэльню]] на зубаўрачэбнае аддзяленне, якое і завяршае ў чэрвені 1963 года. У гэты ж час Вадзім стварае сям’ю, у 1962 годзе ў яго нараджаецца дачка Інга.
 
У кастрычніку 1963 года, пасля дзесяці месяцаў працы ў Віцебскай стаматалагічнай паліклініцы прызываецца на армейскую службу ў г. [[Брэст]]. Парадаксальна, але менавіта армейская служба паспрыяла раскрыццю творчага таленту Вадзіма. Да гэтага часу адносяцца першыя публікацыі вершаў ў перыядычным друку Беларусі. У 1965 годзе ў інтэрнацыянальным зборніку «Сердцем приказано» Вадзім Шаршоў прадстаўляе Беларусь з трыма вершамі: «Точка — тире…», «Цветы и автомат», «Тем, которые ждут».
Таму не дзіўна, што ў 1967 годзе, папрацаваўшы пасля арміі яшчэ паўтары гады ў стаматалогіі, Вадзім Шаршоў паступае на факультэт журналістыкі [[Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт|Беларускага Дзяржаўнага УніверсітэтаЎніверсітэта]].
 
Вучоба на факультэце журналістыкі раскрыла новыя далягляды, прынесла новыя знаёмствы. Аднакурснікамі Вадзіма былі такія асобы, як:
будучы гросмайстар па шахматах, шматразовы пераможца ў міжнародных спаборніцтвах [[Віктар Давыдавіч Купрэйчык|Віктар Купрэйчык]];
журналіст, празаік і публіцыст [[Аляксандр Хазянін]].
 
Пасля завяршэнння ўніверсітэта ў лістападзе 1972 года Вадзім Шаршоў паступае на працу старшым рэдактарам у [[Віцебская тэлестудыя|Віцебскую тэлестудыю]]. А ў красавіку 1973 года пераязджае ў [[Латвія|Латвію]] і да студзеня 1984 года працуе спецыяльным карэспандэнтам Рыжскай рэспубліканскай газеты «Советская молодёжь» (цяпер яе пераемніцай з’яўляецца газета «Сегодня»). Гэты час становіцца перыядам імклівага росту прафесійнага майстэрства Вадзіма Шаршова, завязвання сяброўства з цэлай пляядай журналістаў, а далейшае супрацоўніцтва з прыбалтыйскімі выданнямі працягнецца на дзесяцігоддзі.
Са студзеня 1984 года па ліпень 1985 года працуе старшым рэдактарам [[Беларускае тэлеграфнае агенцтва|Беларускага тэлеграфнага агенцтва]]. Пасля — па верасень 1986 года — у Беларускім агенцтве тэлерэкламы.
Але, не парываючы з журналістыкай, і працягваючы пісаць, у сакавіку 1986 года Вадзім пад уплывам асабістых абставінаў зноў мяняе прафесію і становіцца механікам рэфрыжэратарнага цягніка вагоннага дэпо станцыі [[Маладзечна]]. Больш за тры гады адпаведнай працы (па верасень 1989 года) далі надзвычайны вопыт: Вадзім Шаршоў аб’ехаў амаль усе савецкія рэспублікі, пабачыўшы [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] ва ўсёй разнастайнасці.
 
Гэты ж час супадае з перыядам Перабудовы, пачатай апошнім Генеральным сакратаром КПСС [[Міхаіл Сяргеевіч Гарбачоў|Міхаілам Гарбачовым]]. Грамадству пачынае адкрывацца інфармацыя пра трагічныя старонкі савецкай гісторыі. У асобных выданнях пачынаюць з’яўляцца матэрыялы на тэму сталінскіх рэпрэсіяў. Сярод першых такіх матэрыялаў былі і артыкулы Вадзіма Шаршова.
 
У 1989—1995 гадах Вадзім Шаршоў працуе ў інфармацыйных агенцтвах у Рызе.
Радок 44:
рэдактарам аддзела банкаў газеты «EXPRESS»;
кіраўніком Балтыйскага прадстаўніцтва міжнароднага штотыднёвіка «The Russian Weekly»;
карэспандэнтам часопісаў «Коммерсант Baltic» і «Балтийские берега», іншых бізнес-выданняў, уключна з «[[Белорусская деловая газета|Белорусской деловой газетой]]».
 
З’яўляючыся папулярным журналістам і куратарам Міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў ([[МАПП]]) па [[Літва|Літве]], Вадзім па службовых справах сустракаецца з вядомымі палітыкамі. Архіў журналіста захоўвае ягоныя сумесныя фотаздымкі з тагачасным Прэм'ер-міністрам, экс-Прэзідэнтам Літвы [[Альгірдас Бразаўскас|Альгірдасам Бразаўскасам]] (2002 год), амбудсменам Украіны Нінай Карпачовай (2008 год), кнігі з асабіста адрасаванымі аўтографамі першага прэм'ер-міністра Літоўскай Рэспублікі [[Казіміра Прунскене|Казіміры Прунскене]], а таксама шэрагу былых прэзідэнтаў гэтай краіны (Альгірдаса Бразаўскаса, [[Раландас Паксас|Роландаса Паксаса]]).
 
Таксама, не забываючы пра свае карані па бацьку, піша артыкулы пра рускую супольнасць малаканаў у Арменіі. Аддаючы належнае беларускаму паходжанню мамы, супрацоўнічае з беларускай дыяспарай Латвіі, друкуючы ў сакавіку 2005 года ў папулярным рускамоўным выданні фактычна рэкламны артыкул «Родной язык… Родная белорусская школа».
 
Але праз усё жыццё душа Вадзіма Шаршова цягнулася да паэзіі і песні. У больш чым сотні напісаных вершаў Вадзім пакінуў свае перажыванні і адчуванні. А вершы, прысвечаныя гадам дзяцінства, дзякуючы супрацоўніцтву з Фёдарам Жыляком (музыкантам, аранжыроўшчыкам і былым салістам [[Сябры (гурт)|ансамбля «Сябры»]]) «выліліся» ў песенны цыкл «Песни Киевского Подола».
 
== Расследаванне тэмы масавых расстрэлаў ва ўрочышчы [[Курапаты]] пад [[Мінск|Мінскам ]]==
У 1988 годзе па рэдакцыйным заданні латвійскага часопіса «Даугава» Вадзім Шаршоў праводзіць журналісцкае расследаванне на тэму выяўленых пад Мінскам ва ўрочышчы [[Курапаты]] ахвяраў масавых расстрэлаў даваеннага часу. Вадзім збірае фотаматэрыялы, запісвае сведкаў, сустракаецца з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку Першым намеснікам Міністра ўнутраных спраў [[Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка|БССР]] [[Віктар Кавалёў|Віктарам Кавалёвым]].
У выніку ў латвійскіх часопісах і газетах выходзяць адзін за адным артыкулы: «Место смерти — Куропаты», «Боль людская — Куропаты…», «Эхо трагедии» і іншыя.
У гэты час Вадзім збірае таксама архіў іншых публікацыяў пра трагедыю Курапатаў, а таксама пра падобнае месца ва Ўкраіне — [[Быкоўня|Быкоўню]], дзе, між іншым, загінуў старэйшы брат знакамітага пісьменніка [[Янка Брыль|Янкі Брыля]].
Архіў журналіста сведчыць, што ён усім сэрцам успрыняў народную трагедыю. Яшчэ ў тыя далёкія часы ён запісвае і цяпер актуальныя словы: "Людзі добрыя, спыніцеся! Гэтая зямля захлынулася ад крыві. Шануйце яе спакой".