Розніца паміж версіямі "Касцёл Святога Аляксея (Івянец)"

→‎Гісторыя: вікіфікацыя
(→‎Спасылкі: шаблон)
(→‎Гісторыя: вікіфікацыя)
Пасля выдання «[[маніфест аб верацярпімасці|маніфеста аб верацярпімасці]]» [[1905]] года сітуацыя стала мяняцца. Улады далі дазвол на будаўніцтва ў Івянцы новага каталіцкага храма. Ён павінен быў быць збудаваны побач з каталіцкімі могілкамі і замяніць драўляную капліцу ў якасці месца набажэнстваў. У падзяку за дазвол храм атрымаў імя [[Аляксій, чалавек Божы|святога Аляксея]], апекуна [[Аляксей Мікалаевіч|царэвіча]].
 
Фундатарамі сталі генерал [[Эдвард Авяр'янавіч Каверскі|Эдвард Каверскі]] і яго жонка [[Альжбета Каверская|Альжбета]]. [[23 мая]] 1905 года {{нп3|[[Магілёўскія архібіскупы|магілёўскім архібіскупам|be-x-old|Магілёўскія арцыбіскупы}}]] [[Ежы Юзаф Шэмбак|Ежы Юзафам Шэмбакам]] быў асвечаны {{нп3|краевугольны камень||ru|Краеугольный камень}} новага касцёла. Архітэктарам новага храма стаў [[Міхаіл Хатоўскі]], які арыентаваўся ў сваім праекце на [[Касцёл Святой Ганны, Вільнюс|Касцёл Святой Ганны]] ў [[Горад Вільнюс|Вільні]]. Будаўніцтва было скончана ў [[1907]] годзе і [[3 снежня]] таго ж года храм асвечаны ксёндзам [[Ян Казялевіч|Янам Казялевічам]] у гонар {{нп3|Аляксій, чалавек Божы||ru|Алексий, человек Божий}}<ref name="catholic">[http://catholic.by/2/belarus/dioceses/minsk-mohilev/100234.html Івянец — парафія Св. Аляксея]</ref>.
 
Падчас Другой сусветнай вайны касцёл застаўся пад апекай вернікаў і амаль не пацярпеў. 16 ліпеня [[1947]] годзе касцёл быў зачынены [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|савецкімі]] ўладамі. У [[1962]] годзе будынак перададзены [[Нацыянальная бібліятэка Беларусі|Дзяржаўнай бібліятэцы імя У. І. Леніна]] ў [[Горад Мінск|Мінску]] і пераабсталявана пад архіў. Напачатку [[1980-я|80-х]] гадоў мясцовыя жыхары сталі дамагацца вяртання храма, але вярнуць будынак атрымалася толькі ў [[1989]] годзе. [[14 кастрычніка]] [[1988]] года храм быў вернуты Царквы, [[9 ліпеня]] [[1989]] года царква Святога Аляксея была пераасвечаны. У [[1990]] годзе зноў пачалі служыць францысканцы<ref name="catholic"/>.