Аляксандр Станіслававіч Дамбавецкі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 3:
 
== Біяграфія ==
Аб дзіцячых гадах Аляксандра Дамбавецкага і яго бацьках практычна нічога невядома. У фармулярным спіску губернатара ўказана, што ён «з дваран», але пры гэтым ні ў яго бацькоў, ні ў яго самога, маёнтка няма — дваранства, верагодна, атрымана па адукацыі і выслузе. Беларускі літаратуразнавец, прафесар [[Адам Мальдзіс]] нават лічыць, што А.Аляксандр Дамбавецкі — пазашлюбны сын імператара [[Аляксандр ІІ|Аляксандра ІІ]].
 
У 1860 годзе А. Дамбавецкі закончыў курс навук Кіеўскага праваслаўнага універсітэта і атрымаў ступень кандыдата, быў прыняты на службу ў Гаспадарчы дэпартамент Міністэрства ўнутраных спраў, але хутка быў пераведзены ў калежскія сакратары. У 1862 годзе перайшоў у канцылярыю Рыжскага ваеннага генерал-губернатарства на пасаду сакратара гаспадарчага аддзялення. Акрамя гэтага ён кіруе і паліцэйскім упраўленнем канцылярыі. 17 траўня 1863 года яму нададзены чын тытулярнага дарадцы, а ўжо 30 жніўня 1865 года А. Дамбавецкі прызначаецца чыноўнікам асобых даручэнняў ІV класа пры Міністэрстве ўнутраных спраў.