Пій X: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дапаўненне.
Няма тлумачэння праўкі
Радок 29:
Нягледзячы на вельмі традыцыйныя погляды, Пій X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «''Літургічнага Руху''». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстанню нацыянальных моў у працэсе катэхізацыі, які значна ўдасканаліў. Святы Пій X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцця Святой Камуніі і знізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад індыферэнтызму і рэлятывізму. Як і яго папярэднікі, Пій X прасоўваў тамізм у якасці асноўнай філасофскай базы для арганізацыі навучання ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў мадэрнізму і шматлікім філасофскім канцэпцыям XIX стагоддзя, наяўнасць якіх, на яго погляд, пагражала імпарту секулярных памылак, несумяшчальных з каталіцкай догмай, непасрэдна ўнутр Каталіцкай Царквы.
 
Пій X як асоба вылучаўся цвёрдым характарам і развітым пачуццём неабходнасці захавання пэўнай ступені персанальнай беднасці. Кожны тыдзень ён чытаў з кафедры гамілійныя пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасля Месінскага землетрасення 1908 года Пій X адкрыў Апостальскі Палац для прытулку бежанцаў, прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад Італіі адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для членаў сваёй сям'і, а некаторыя з яго сваякоў добраахвотна абралі жыццё ў беднасці пад Рымам. Падчас пантыфікату Пія X многія марыйныя выявы атрымалі кананічную каранацыю.
Увёў ранняе першае прычасце (для дзяцей каля 7 гадоў). Спрасціў правілы прыймання прычасця хворымі. Рэфармаваў [[брэвіярый]]. Заахвочваў вывучэнне Святога пісання, заклаў Папскі біблійны інстытут у Рыме.
 
Пасля смерці Пія X вакол яго хутка ўзнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасці і асабістых цнотаў Папы. Ён быў беатыфікаваны ў 1951 годзе.
Абвешчаны багаслаўлёным і святым пры пантыфікаце [[Пій XII, Папа Рымскі|Пія XII]].
 
== Гл. таксама ==