Дзмітрый Антонавіч Палітыка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др аўтаматычнае выдаленне шаблона з дапамогай AWB
Радок 3:
}}
'''Дзмітрый Антонавіч Палітыка''' ({{ДН|15|5|1915}}, в. [[Гарывец, Чашніцкі раён|Гарывец]], [[Лепельскі павет]], [[Віцебская губерня]], цяпер [[Чашніцкі раён]], [[Віцебская вобласць]] — {{ДС|18|4|1965}}, [[Мінск]]) — беларускі савецкі крытык і [[літаратуразнаўца]].
[[File:D.Polityko 1957.jpg|thumb|Дзмітрый Палітыка. Партрэт работы [[Хаім Майсеевіч Ліўшыц| Х. Ліўшыц]]а, 1957 г.]]
 
== Біяграфія ==
Нарадзiўся [[15 мая]] [[1915]] года ў сялянскай сям'і. Атрымаў пачатковую адукацыю на вёсцы, скончыў сямiгодку ў [[Горад Чашнікі|Чашніках]], затым вучыўся ў [[Мінскі педагагічны тэхнікум|Мінскім]] і Лепельскім педагагічных тэхнікумах (1930—1932). Настаўнічаў у пачатковай школе ў в. [[вёска Копцевічы, Чашніцкі раён|Копцевічы]]. У [[1935]] годзе скончыў літаратурны факультэт [[Магілёўскі педінстытут|Магілёўскага педінстытута]], дзе працаваў у літаратурным кабінеце. Выкладаў у [[Полацкае педвучылішча|Полацкім педвучылішчы]]. У 1936—1937 служыў у [[Чырвоная Армія|Чырвонай Армii]], атрымаў спецыяльнасць авіятэхніка. У 1937—1941 i 1944—1945 гг. выкладаў рускую літаратуру ў [[Магілеўскі педагагічны тэхнікум|педтэхнiкуме]] i [[Магілёўскі педагагічны інстытут|педінстытуце]] г. [[Магілёў|Магiлёва]].
 
У гады [[Вялікая Айчынная вайна|вайны]] быў залічаны ў рэзерв як авіяцыйны спецыяліст, знаходзіўся ў эвакуацыі у [[Башкартастан|Башкірскай АССР]] (працаваў дырэктарам школы, загадчыкам райана). У 1950 г. скончыў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК УКП(б), абаранiў кандыдацкую дысертацыю «А. И. Гончаров и литературная борьба 1860-х гг.». З 1950 года загадваў кафедрай рускай і беларускай мовы і літаратуры (пазней кафедрай літаратуры і журналістыкі) [[Мінская вышэйшая партыйная школа|Рэспубліканскай Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК КП Беларусі]]. Член [[Саюз пісьменнікаў СССР|Саюза пісьменнікаў СССР]]. У другой палове 1950-х быў кiраўнiком секцыі крытыкі Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1960 годзе цяжка захварэў (абвастрэнне сухотаў, на якiя пачаў пакутаваць у час эвакуацыі), але працягваў працу да канца жыцця.<br />
 
Памёр [[18 красавіка]] [[1965]] года. Пахаваны ў [[Мінск]]у на [[Усходнія могілкі|Усходніх могілках]]. Барэльеф на надмагільным помніку работы [[Сяргей Іванавіч Селіханаў|С. І. Селіханава]].
Радок 15:
Дэбютаваў вершамі ў 1932 годзе. З 1946 года выступаў як крытык і літаратуразнаўца. Выйшлі даследаванні: «О значении советской литературы в коммунистическом воспитании трудящихся» (1952), «Великий русский писатель-сатирик М. Е. Салтыков-Щедрин» (1955), «Беларуская пасляваенная проза» (1958); «Роман И. А. Гончарова „Обрыв“» (1962); Манаграфія «Янка Купала-перакладчык» (1959, другое, дапоўненае выданне 1986) — адно з першых у беларускім літаратуразнаўстве даследаванняў па праблеме паэтычнага перакладу. У зборнік «Сляды часу» (1967) увайшлі лепшыя літаратурна-крытычныя артыкулы Д. А. Палітыкі.
 
Архiў Д. А. Палітыкі (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі рускімі літаратуразнаўцамі [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B8%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9A%D0%B8%D1%80%D1%8C%D1%8F%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 М. К. Піксанавым] і [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%87%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%A4%D1%91%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 М. Ф. Бельчыкавым]) захоўваецца у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, ф. 167 [http://fk.archives.gov.by/fond/105666/].
 
Архiў Д. А. Палітыкі (у складзе якога, сярод іншага, багатая карэспандэнцыя з буйнымі рускімі літаратуразнаўцамі [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%9F%D0%B8%D0%BA%D1%81%D0%B0%D0%BD%D0%BE%D0%B2,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%9A%D0%B8%D1%80%D1%8C%D1%8F%D0%BA%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 М. К. Піксанавым] і [https://ru.wikipedia.org/wiki/%D0%91%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%87%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%B2,_%D0%9D%D0%B8%D0%BA%D0%BE%D0%BB%D0%B0%D0%B9_%D0%A4%D1%91%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B8%D1%87 М. Ф. Бельчыкавым]) захоўваецца у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, ф. 167[http://fk.archives.gov.by/fond/105666/].
 
{{зноскі}}
Радок 31 ⟶ 30:
 
{{DEFAULTSORT:Палітыка Дзмітрый Антонавіч}}
{{Пісьменнікі і паэты Беларусі}}
[[Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі]]
[[Катэгорыя:Члены Саюза пісьменнікаў СССР]]