Полацкая езуіцкая акадэмія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 46:
 
== Асноўныя падзеі і адукацыйны працэс ==
Адкрыццё акадэміі адбылося [[29 мая]] 1812  г. Але неўзабаве Вялікая армія [[Напалеон I Банапарт|Напалеона]] увайшла ў межы Расійскай імперыі, і з-за пачатку [[Вайна 1812 года|вайны]] заняткаў у тым годзе студэнты і выкладчыкі так і не дачакаліся. Навучэнцы адправіліся дадому, а прафесары, дэманструючы лаяльнасць да расійскіх уладаў, з'ехаліз’ехалі ў глыб краіны. Урачыстая цырымонія пачатку навучальнага года адбылася ў студзені [[1813]]  г., але з-за малалікасці студэнтаў вучоба пачалася толькі ў сакавіку. Першы нармальны навучальны год стартаваў [[2 лістапада]] 1813  г. З наступнага года адукацыйны працэс стаў прыходзіць у норму. Заняткі пачаліся [[15 верасня]] [[1814]]  г. і працягваліся да [[15 ліпеня]] [[1815]]  г. Такі час пачатку і канца вучобы захоўваўся да канца існавання акадэміі.
На тэалагічным факультэце вывучалі дагматычную тэалогію, маральную тэалогію, святое пісанне, кананічнае права і гісторыю касцёла. На факультэце філасофіі і вольных навук сярод прадметаў былі логіка, метафізіка, дыялектыка, этыка, палітычная эканомія, геаметрыя, трыганаметрыя, фізіка, хімія, матэматыка, астраномія, архітэктура, батаніка, заалогія. На факультэце старажытных і сучасных моў вывучалі рускую, французскую, нямецкую, італьянскую, польскую, лацінскую, грэчаскую, сірыйскую і старажытнаяўрэскую мовы, а таксама літаратуру на гэтых мовах. У акадэміі працавалі кабінеты - — натуральнай гісторыі, хімічны, фізічны, мінералагічны, заалагічны; меліся карцінная галерэя і збор архітэктурных мадэляў.
 
[[Выява:Jesuit College in Połacak, Belarus.jpg|thumb|300x300px|Праект рэканструкцыі Полацкай акадэміі, малюнак [[Габрыэль Грубер|Г. Грубера]]|alt=|злева]]
 
Узначальвалі акадэмію езуіты з багацейшым вопытам арганізацыйнай і педагагічнай дзейнасці. Выкладанне вялося дасведчанымі вучонымі мужамі. Утварыўся своеасаблівы сплаў амбітнай моладзі (зразумела, «моладзі» па тагачасных акадэмічных мерках) і абазнаных карыфеяў. З вядомых прычын сярод выкладчыкаў аказалася шмат іншаземцаў — [[Антоніа Калебота]], І[[Ігнацій П’етрабоні|гнацыа П'етрабоніП’етрабоні]], [[Матэа Малінары]], [[Каэтан Анджаліні]], [[Луіджы Руснаці]], [[Якаб Кандраў]], [[Шарль Баландрэ]], [[Дэзідэрый Рышардо]], [[Якуб Журдан|Жак Журдан]], [[Франсуа Гаво]], [[Жан Разавен]], [[Банавентура Віём]] і многія іншыя. Працавала і нямала езуітаў — ураджэнцаў Беларусі: [[Францішак Дзеружынскі]], [[Вінцэнцій Бучынскі|Вінцэнт Бучынскі]], [[Самуэль Рагоза]], [[Казімір Глаcко|Казімір Гласко]], [[Юзаф Цытовіч]], [[Язафат Залескі]] і інш. Агульная колькасць выхаванцаў Акадэміі і падначаленых ёй устаноў няўхільна павялічвалася: у [[1818]]  г. яна ўжо перавысіла 500 чалавек, а ў 1820  г., напярэдадні яе закрыцця, ужо набліжалася да 700.
 
Полацкая акадэмія актыўна рыхтавала дактароў, магістраў і кандыдатаў навук. З 15 верасня 1814  г. па 15 верасня 1819  г., гэта значыць за пяць гадоў, розныя ступені прылі прысвоены 123 яе выпускнікам. З іх 17 чалавек сталі дактарамі тэалогіі і кананічнага права (напрыклад, [[Язафат Залескі]]); 43 - — дактарамі грамадзянскага права; 13 - — магістрамі тэалогіі (у т.л. [[Якаб Кандраў]]); 10 - — магістрамі філасофіі; 2 - — магістрамі вольных навук; 5 - — кандыдатамі тэалогіі; 27 - — кандыдатамі філасофіі (напрыклад, будучы праваслаўны епіскап Мінскі і Бабруйскі [[Антоній (Зубко)]]); 3 - — кандыдатамі юрыспрудэнцыі і 1 атрымаў ступень кандыдата вольных навук<ref>Блинова, Т. Б.  Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б.  Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 179.</ref>.
 
Акадэмія мела [[Бібліятэка Полацкай езуіцкай акадэміі|бібліятэку]], [[Полацкая друкарня|друкарню]]. Наяўнасць грашовых сродкаў дазваляла езуітам умела стымуляваць навуковую і літаратурную дзейнасць выкладчыкаў і студэнтаў. Значную ролю ў гэтым адыграў першы на тэрыторыі сучаснай Беларусі часопіс — [[Полацкі штомесячнік|«Полацкі штомесячнік»]] (''Miesięcznik Połocki''), заснавальнікам і рэдактарам якога быў філосаф, прафесар акадэміі [[Вінцэнцій Бучынскі]]<ref name="spr">{{кніга|загаловак=Беларусь: Энцыклапедычны даведнік|адказны=Рэдкал.: Б. І. Сачанка і інш|месца=Мн.|выдавецтва=БелЭн|год=1995|старонкі=|старонак=800|isbn =985-11-0026-9|тыраж=5000}}</ref> Часопіс складаўся з шасці раздзелаў: літаратуры і вольных навук, маральна-філасофскага, фізіка-матэматычнага, гістарычнага, крытыкі і літаратурных навін. Выданне выходзіла на працягу 1818–1820 1818—1820 гг. (за выключэннем [[1819]]  г.). Усяго за час яго існавання пабачыла свет 14 нумароў, або сшыткаў, аб'яднаныхаб’яднаных у чатыры тамы.
 
== Закрыццё акадэміі ==