Беларуская Аўтакефальная Праваслаўная Царква: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 51:
Маскоўская патрыярхія беларускай аўтакефаліі не прызнала. Падтрымка з боку беларускага кіраўніцтва цалкам скончылася ў 1929 годзе разам з палітыкай [[беларусізацыя|беларусізацыі]]<ref>[https://novychas.by/poviaz/bapc-utvarenne-i-kanec novychas.by]</ref>.
 
У выніку пашыраных з [[1935]] года рэпрэсій супраць святарства, на [[24 чэрвеня]] [[1938]] года ў БССР засталіся дзейнічаць толькі 2 царквы — ў Оршы i Мазыры<ref name="Навіцкі"/>. У ліпені—верасні 1937 супрацоўнікамі НКУС БССР для ўзбуджэння крымінальнанкрымінальнай справы і правядзення палітычных працэсаў над дзеячамі Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы была прыдуманай «[[Беларуская аўтакефальная царква (справа)|Беларуская аўтакефальная царква]]» (шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі).
 
Перад вайной, у [[1941]] годзе, на тэрыторыі БССР не было ані царкоўнай арганізацыі, ані легальна адчыненых цэркваў<ref>[[Зянон Пазняк]]. [http://www.bielarus.net/pdf/ksiazka_2003_rok_srodek.pdf Гутаркі з Антонам Шукелойцем]. — Беларускія ведамасці, Варшава; Таварыства Беларускай Культуры ў Летуве, Вільня, 2003. — 144 с.: іл. ISBN 9955-9337-8-X — [http://www.zianonpazniak.de/publications/creation/antonshukelojz/autonomychurch.htm Старонкі 104—107 (Аўтакефалія)].</ref>.