Мінская епархія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сучасны стан: гісторыя: дапаўненне
Радок 29:
[[Файл:MienskEparchyBelarus.png|міні|злева|Мінская епархія да 2014 года]]
[[23 кастрычніка]] [[2014]] года [[Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы|Свяшчэнным сінодам Рускай Праваслаўнай царквы]] са складу Мінскай епархіі былі вылучаны [[Барысаўская епархія|Барысаўская]], [[Слуцкая епархія|Слуцкая]], [[Маладзечанская епархія|Маладзечанская]] епархіі<ref>{{Cite web|url = http://www.patriarchia.ru/db/print/3804583.html|title = Журналы пасяджэння Свяшчэннага Сінода ад 23 кастрычніка 2014 года|author = |date = 23.10.2014|publisher = // [[Патриархия.Ru]]}}</ref>.
 
== Гісторыя ==
Утворана пасля [[Другі падзел Рэчы Паспалітай|другога падзела Рэчы Паспалітай]] 24 красавіка 1793 года. Першапачаткова дзейнічала на тэрыторыях Мінскага, Ізяслаўскага і Брацлаўскага генерал-губернатарстваў. Пасля [[Трэці падзел Рэчы Паспалітай|трэцяга падзела Рэчы Паспалітай]] епархія ўключала тэрыторыі [[Мінская губерня|Мінскай]], [[Віленская губерня|Віленскай]], [[Слонімская губерня|Слонімскай]] (да 1797 года) і [[Гродзенская губерня|Гродзенскай]] губерняў.
 
У 1833 годзе ў сувязі з аднаўленнем [[Полацкая і Глыбоцкая епархія|Полацкай і Віленскай епархіі]] тэрыторыя Мінскай епархіі паменшана да межаў Мінскай і Гродзенскай губерняў. З 1840 года епархія ахоплівала толькі Мінскую губернію, налічвалася 575 прыходаў. Тады ж у Мінску пачала дзейнічаць пераведзеная са [[Слуцк]]а [[Мінская духоўная семінарыя|духоўная семінарыя]].
 
У 1869 годзе ў епархіі пачалося выданне «[[Минские епархиальные ведомости|Минских епархиальных ведомостей]]». У 1910 годзе ў складзе епархіі было заснавана [[Слуцкая епархія|Слуцкае вікарыяцтва]]. Напярэдадні [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]] ў епархіі было 566 прыходаў, 4 мужчынскія і 2 жаночыя манастыры, 5 духоўных вучылішчаў і семінарыя, дзейнічалі 1230 храмаў (у тым ліку дамовыя цэрквы і капліцы)<ref name = "religiya i carkva">Рэлігія і царка на Беларусі. Энцыклапедычны даведнік // Мінск, Беларуская энцыклапедыя, 2001. С. 205—206</ref>.
 
Па выніках [[Рыжскі мірны дагавор|Рыжскай мірнай дамовы]] заходняя частка епархіі апынулася ў складзе [[Польская Рэспубліка (1918—1939)|Польшчы]] пад юрысдыкцыяй [[Польская аўтакефальная праваслаўная царква|Польскай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]].
 
У ліпені 1922 года епархія ўвайшла ў склад абвешчанай Мінскай мітраполіі. Мітрапалітам стаў епіскап Мінскі [[Мелхіседэк (Паеўскі)|Мелхіседэк]], які такім чынам узначаліў усю праваслаўную царкву ў [[БССР]]. У выніку [[Рэпрэсіі ў БССР|рэпрэсій]] супраць духавенства ў 2-й палове 1930-х гадоў епархія фактычна спыніла функцыяванне.
 
Падчас [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі]] ў кастрычніку 1941 года дзейнасць епархіі аднавілася ў рамках [[Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква|Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы]]<ref name = "religiya i carkva"/>.
 
У 1950-я гады ў сувязі з тым, што епіскапы на іншыя беларускія кафедры не прызначаліся, Мінская епархія ў рангу мітраполіі з’яўлялася адзінай у БССР, падпарадкоўваючыся Маскоўскаму патрыярхату.
 
З 1989 года епархія адносіцца да [[Беларускі экзархат|Беларускага экзархата]] Маскоўскага патрыярхата РПЦ. У тым жа годзе аднавілася выданне «Минских епархиальных ведомостей». З 1992 да 2014 года межы епархіі супадалі з межамі [[Мінская вобласць|Мінскай вобласці]]. Станам на 2000 год, у яе склад уваходзілі 20 [[Благачынне|благачынных акруг]], 279 прыходаў, 183 храмаў і 10 капліц, 4 манастыры, [[Мінская духоўная семінарыя]] (у [[Жыровіцкі манастыр|Жыровіцкім манастыры]]), [[Мінская духоўная акадэмія]] і [[Мінскае духоўнае вучылішча]]<ref name = "religiya i carkva"/>.
 
23 кастрычніка 2014 года рашэннем [[Свяшчэнны сінод Рускай праваслаўнай царквы|Святога сінода]] са складу Мінскай епархіі былі вылучаны [[Барысаўская епархія|Барысаўская]], [[Маладзечанская епархія|Маладзечанская]] і [[Слуцкая епархія|Слуцкая]] епархіі. Мінская епархія была абмежавана тэрыторыямі [[Мінск]]а і [[Мінскі раён|Мінскага раёна]]. Разам з Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархіямі яна ўвайшла ў склад [[Мінская мітраполія|Мінскай мітраполіі]]<ref>{{cite web|url = http://www.church.by/by/belorusskiy-ekzarhat/minskaja-eparhija-istorija |title = Гісторыя Мінскай епархіі |publisher = Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы |language = be |accessdate = 05.02.2019}}</ref>.
 
== Сучасны стан ==