Генацыд армян: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
== Гістарычныя перадумовы ==
{{Гл. таксама|Гісторыя Арменіі|Храналогія гісторыі Арменіі}}
[[Армяне|Армянскі этнас]] [[Этнагенез армян|сфарміраваўся]] да [[VI стагоддзе да н.э.|VI]] стагоддзя да н. э. на [http://paydaykbt.org тэрыторыі] сучаснай усходняй [[Турцыя|Турцыі]] і Арменіі, у рэгіёне, што ўключае ў сябе гару [[Арарат]] і [[возера Ван]]. Да другога стагоддзя да н. э. армяне аб’ядналіся пад уладай цара [[Арташэс I|Арташэса I]], утварыўшы дзяржаву [[Вялікая Арменія]]. Найбольшую тэрыторыю яна мела ў перыяд кіравання цара [[Тыгран II|Тыграна II Вялікага]], калі межы яго імперыі былі ад [[Еўфрат]]а, [[Міжземнае мора|Міжземнага мора]] і [[Палесціна|Палесціны]] на захадзе да [[Каспійскае мора|Каспійскага мора]] на ўсходзе<ref>{{з|Брытанніка|http://www.britannica.com/EBchecked/topic/35178/Armenia/44264/Cultural-life|загаловак=Armenia}}:<blockquote>Under Tigranes, Armenia ascended to a pinnacle of power unique in its history and became, albeit briefly, the strongest state in the Roman east. Extensive territories were taken from the kingdom of Parthia in Iran, which was compelled to sign a treaty of alliance. Iberia (Georgia), Albania, and Atropatene had already accepted Tigranes’ suzerainty when the Syrians, tired of anarchy, offered him their crown (83 bce). Tigranes penetrated as far south as Ptolemais (modern ʿAkko, Israel).</blockquote></ref>. У пачатку IV ст. н. э. (традыцыйная дата — 301 год) Арменія стала першай краінай, што афіцыйна прыняла [[хрысціянства]] як дзяржаўную рэлігію, у 405 годзе навукоўцам [[Месроп Маштоц|Месропам Маштоцам]] {{нп3|Гісторыя стварэння армянскага алфавіта|быў створаны|ru|История создания армянского алфавита}} [[армянскі алфавіт]], а ў першай палове V стагоддзя на [[армянская мова|армянскую мову]] была {{нп3|Старажытнаармянская перакладная літаратура|перакладзена|ru|Древнеармянская переводная литература}} [[Біблія]]. Прыняцце хрысціянства стала вызначальным фактарам, што аб’яднаў армянскі этнас пасля страты дзяржаўнасці, а [[Армянская апостальская царква]] стала найважнейшым інстытутам нацыянальнага жыцця. У 428 годзе Вялікая Арменія спыняе сваё існаванне, і да VII стагоддзя [[Заходняя Арменія|Заходняй Арменіяй]] кіруюць [[візантыйцы]], а [[Усходняя Арменія|Усходняй]] — [[персы]]. З сярэдзіны VII стагоддзя большая частка тэрыторыі Арменіі знаходзілася пад уладай [[Арабы|арабаў]]. У 860-х гадах [[Анійскае царства|Армянскае царства]] аднаўляе сваю незалежнасць пад уладай дынастыі [[Багратыды|Багратыдаў]]. У 1045 годзе візантыйцы захопліваюць сталіцу Арменіі — [[Горад Ані|Ані]]. У 1080 годзе князь {{нп3|Рубен I|Рубен I|ru|Рубен I}} засноўвае [[Кілікійская армянская дзяржава|Кілікійскую армянскую дзяржаву]], у 1198 годзе князь [[Левон II]] прымае тытул цара. У 1375 годзе [[Мамлюкскі султанат|егіпецкія мамлюкі]] захопліваюць Кілікію, незалежная армянская дзяржава спыняе сваё існаванне. Рэлігійнае супрацьстаянне армян, якія не жадалі адмовіцца ад хрысціянства, падчас шматлікіх уварванняў [[Іслам|мусульман]] (арабскіх [[Абасіды|Абасідаў]], [[Сельджукі|сельджукаў]] і [[агузы|агузскіх цюркаў]], [[персы|персаў]]) на тэрыторыю [[Арменія, гістарычны рэгіён|гістарычнай Арменіі]], спусташальныя войны і масавыя перасяленні прывялі да змяншэння колькасці армянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі<ref name="Dadrian. Armenians in Ottoman Turkey and the Armenian Genocide" />.
 
== Насельніцтва Асманскай імперыі і тэрміналогія ==