Розніца паміж версіямі "Плошча Незалежнасці (Мінск)"

(на карце)
 
Пасля вайны плошча Леніна забудоўвалася па новым генеральным плане Мінска. Ад яе пачыналася галоўная вуліца сталіцы — праспект Сталіна (пазней Ленінскі, Францыска Скарыны, цяпер праспект Незалежнасці). Пры гэтым функцыі галоўнай плошчы сталіцы перайшлі да Цэнтральнай плошчы, на ёй з [[1950-я|50-х]] гадоў праходзілі парады і дэманстрацыі. У [[1960-я|60-х]] гадах плошча Леніна стала ўяўляць сабой прамавугольнік памерамі 450×160 м, вакол плошчы быў арганізаваны кругавы рух аўтатранспарту. На плошчы размяшчаліся аўтастаянка і сквер. З [[1984]] г., з пачаткам будаўніцтва на [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] [[Палац Рэспублікі ў Мінску|Палаца Рэспублікі]], плошча Леніна зноў стала месцам правядзення дэманстрацый.
[[Файл:БГПУ 1.jpg|міні|злева|Плошча Незалежнасці ўначы]]
У [[1991]] г. плошча пачала называцца плошчай Незалежнасці. У [[2002]]—[[2006]] гг. плошча была рэканструявана. Рух аўтатранспарту быў спрамлены, пад зямлёй былі пабудаваны гандлёвы цэнтр [[Сталіца (гандлёвы цэнтр)‎|«Сталіца»]] і паркінг. Надземная частка плошчы стала зонай адпачынку са святломузычным [[фантан]]ам.