Бабруйская сінагога: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 43:
|Commons =
}}
'''Бабруйская сінагога''' — дзеючыя мураваная [[Сінагога|сінагога]] ў [[Бабруйск]]у. Будынак стаіць на вуліцы Сацыялістычнай, 36 (на час заснавання — Мураўёўская, пазней — Керанскага, Цэнтральная, Перамогі).
 
== Гісторыя ==
Радок 52:
 
У 1939 годзе больш за 30 % насельніцтва Бабруйска былі яўрэі. Пасля [[Другая сусветная вайна|вайны]] з 40 тысяч мірных жыхароў каля 25 тысяч загінуўшых падчас вайны былі яўрэямі, і гэта лічба складала амаль 80 % усяго яўрэйскага насельніцтва Бабруйска. Будынак сінагогі згарэў падчас вайны.
[[Файл:Babrujsk, Vialikaja synagoga. Бабруйск, Вялікая сынагога (1910).jpg|міні|справазлева]]
Пасля вызвалення Беларусі, у горад сталі вяртацца яўрэі, якія змаглі з’ехаць да таго, як Бабруйск быў захоплены. У 1945 годзе вернікі афіцыйна спрабавалі зарэгістраваць яўрэйскую суполку ў горадзе, але атрымалі адмову ад уладаў. Прычынай стала адсутнасць сінагогі. Прадстаўнікі дыяспары звярнуліся з просьбай вярнуць ім будынак згарэлай сінагогі з умовай, што ўласнымі сіламі і сродкамі прывядуць яго ў парадак. У 1946 годзе ўлады пагадзіліся і далі на аднаўленне яўрэйскага храма 7 месяцаў. Аднаўленьчыя працы былі скончаны праз месяц, на яе адбудову было аддана каля 100 тысяч савецкіх рублёў.
 
Радок 59:
У 2002 годзе пачалося адраджэнне сінагогі, пасля таго як з [[Ізраіль|Ізраіля]] ў горад прыехаў рабін Рауль Хабаба.
 
Унікальнасць сінагогі ў Бабруйску — у свяшчэннай іўдзейскай кнізе [[Тора]], якая захоўваецца там. Для яе з [[Украіна|Украіны]] быў прывезен каўчэг. У сінагозе 4 разы на тыдзень праводзяцца заняткі па вывучэнню Торы, традыцый і законаў яўрэяў. У праекце і адкрыццё музея традыцый яўрэйскага народа<ref>[https://vetliva.by/tourism/what-to-see/sinagoga-v-bobruyske/ Сінагога ў Бабруйску]</ref>.
]</ref>.
{{зноскі}}