Атон Ігнатавіч Горват: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 87:
=== Асоба другой жонкі ===
Другой жонкай Атона Горвата стала Міхаліна Вайніловіч, дачка пана Адама Антонавіча Вайніловіча (1806—1874), уласніка маёнтка Савічы ў [[Слуцкі павет|Слуцкім павеце]], і Ганны Эдвардаўны Ваньковіч, якая паходзіла са шляхты [[Мінскі павет|Мінскага павета]]. Розніца ва ўзросце паміж мужам і яго маладой жонкай складала 39 год. У адрозненні ад Людвікі, Міхаліна вяла «местачковы» лад жыцця правінцыйнай дваранкі, таму, акрамя звестак аб яе прысутнасці на святах сваякоў, інфармацыі аб яе жыцці захавалася няшмат. Вядома, што яна прымала чынны ўдзел у камерцыйных праектах Горватаў.
 
У красавіку [[1869]] Атон Горват звярнуўся да мінскага павятовага спраўніка хадайнічаць перад мінскім губернатарам аб выдачы яму замежнага пашпарту для паездкі па сямейных справах у [[Аўстрыя|Аўстрыю]], [[Каралеўства Прусія|Прусію]] і [[Францыя|Францыю]] тэрмінам на 6 месяцаў, што ў хуткім часе Горват і атрымаў. У красавіку [[1869]] аб замежным пашпарце хадайнічалі і іншыя прадстаўнікі роду Горватаў — брат Станіслаў і пляменнік Аляксандр.
 
=== Вынікі жыцця ===