Эдвард Адамавіч Вайніловіч: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 341:
Калегі заўважалі за Вайніловічам асаблівасці, якія ім падаваліся дзіўнымі: па прычыне ранняга аблысення Вайніловіч часта насіў [[парык]]і (кудзелі накладнога валосся); валодаючы мільённым багаццем, часам ездзіў у [[вагон]]е трэцяга класа; па землях свайго маёнтка ездзіў на звычайным возе і, паводле слоў [[Аляксандр Робертавіч Лядніцкі|Аляксандра Лядніцкага]], «часта затрымліваўся пры кожным селяніне, якога напаткаў і доўгія праводзіў размовы, быў ім блізкі, знаў іх патрэбы, і добра адзін аднаго разумелі»<ref>''Jurkowski, R.'' Polacy-mińszczanie… С. 102—103.</ref>.
 
=== Фарміраванне «Саюза Колаў Каралеўства Польскага колаі краёў Літвы і Русі» у Дзяржаўным Савеце ===
Сярод 196 абраных у 1906 г. членаў [[Дзяржаўны савет, Расійская імперыя|Дзяржаўнага Савета]] Расійскай імперыі колькасць польскіх дэпутатаў і тых, якія вызначалі сябе як «палякі», налічвала 18 чалавек: 9 прадстаўлялі дзевяць [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] ([[Паўночна-Заходні край]] і [[Паўднёва-Заходні край]]), 7 — [[Варшаўскае генерал-губернатарства]], а 2 былі абраны ад расійскай прамысловасці (з Санкт-Пецярбургу і [[Урал]]а). Яшчэ да афіцыйнага адкрыцця парламента было створана неафіцыйнае аб'яднанне «польскіх» дэпутатаў — т.зв. [[ПольскаеСаюз колаКолаў Каралеўства Польскага і краёў Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«ПольскаеСаюз колаКолаў Каралеўства Польскага і краёў Літвы і Русі» у Дзяржаўным Савеце]]<ref>http://bazhum.muzhp.pl/media//files/Echa_Przeszlosci/Echa_Przeszlosci-r2012-t13/Echa_Przeszlosci-r2012-t13-s377-402/Echa_Przeszlosci-r2012-t13-s377-402.pdf С. 382.</ref>, якое было створана з дзвюх салідарных частак: 9 прадстаўнікоў ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] склалі [[Кола Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Кола Літвы і Русі»]]; а ўсе астатнія — [[Кола Каралеўства Польскага ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Кола Каралеўства Польскага»]]. Стварэнне дзвюх частак у «Польскім коле» было зроблена для заспакаення расійскіх улад, якія заўсёды падазрона глядзелі на любую салідарнасць дваран [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў («Каралеўства Польскага»)]] і [[Заходні край|«заходніх губерняў» («Літвы і Русі»)]]<ref>''Woyniłłowicz, E.'' Wspomnienia… С. 121—122.</ref>.
 
Старшынёй «Кола Каралеўства Польскага» быў абраны граф Юзаф Астроўскі, а «Кола Літвы і Русі» — Эдвард Вайніловіч. Вайніловіч жа стаў старшынёй (як тады казалі па-польску, «прэзесам») усяго [[ПольскаеСаюз колаКолаў Каралеўства Польскага і краёў Літвы і Русі ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«Саюза Колаў Каралеўства Польскага колаі краёў Літвы і Русі» у Дзяржаўным Савеце]], а Астроўскі — яго намеснікам. Абранне прадстаўніка ад «заходніх губерняў» на чале ўсяго аб'яднання «польскіх дэпутатаў» не было выпадковым. У адрозненне ад дэпутатаў [[Варшаўскае генерал-губернатарства|польскіх губерняў]] каталіцкія землеўласнiкi [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] лепей ведалі [[руская мова|рускую мову]], на якой трэба было выступаць у Дзяржаўным Савеце толькі без паперкі. У залежнасці ад сітуацыі яны маглі мовіць па-руску як з дэманстрацыйна «польскім», так і пецярбургскім акцэнтам. Аднак часцей за ўсё дэпутаты ад [[Заходні край|«заходніх губерняў»]] (Эдвард Вайніловіч і [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], а пазней — [[Аляксандр Эдвардавіч Мяйштовіч|Аляксандр Мяйштовіч]], [[Канстанцін Скірмунт]] і інш.) спецыяльна рабілі прамовы ў Савеце на чыстай літаратурнай [[руская мова|рускай мове]] без акцэнту (чаго не маглі зрабіць, напрыклад, дэпутаты-[[немцы]] з прыбалтыйскіх губерняў), як бы жадаючы паказаць, якімі лаяльнымі і ўзорнымі грамадзянамі імперыі былі карэнныя каталіцкія дваране «заходніх губерняў»<ref>''Jurkowski, R.'' Sukcesy… С. 499.</ref>. Абранне Вайніловіча, не самага заможнага сярод дэпутатаў «заходніх губерняў», лідарам «ПольскагаСаюза колаКолаў» было сведчаннем яго высокага аўтарытэту і шырокай вядомасці, заробленых дзякуючы дзейнасці ў [[Мінскае таварыства сельскай гаспадаркі|МТСГ]], ацэнкі яго інтэлектуальных здольнасцей і маральнай пазіцыі.
 
Канцэпцыя дзейнасці «ПольскагаСаюза колаКолаў», адным з галоўных аўтараў якой быў Вайніловіч, заключалася ў дэманстрацыі выразнай лаяльнасці па агульнапалітычных пытаннях і спадзяваннях, што за лаяльнасць большасць Дзяржаўнага Савета падтрымае «ПольскаеСаюз колаКолаў» пры абмеркаванні «польскага пытання»пытанняў — скасавання абмежавальных і дыскрымінацыйных законаў у адносінах да «асоб польскага паходжання» і ўвядзення аўтаноміі [[Заходні край|«заходніх губерняў»]]. Дэпутаты [[Польскае кола ў Дзяржаўным Савеце Расійскай імперыі|«ПольскагаСаюза колаКолаў» ў Дзяржаўным Савеце]] разлічвалі на кампраміс з расійскай манархічнай уладай і не бачылі ніякіх перспектыў падобнага кампрамісу з [[сацыялізм|сацыялістамі]], якія хацелі перагляду «зямельнага пытання» на карысць [[сяляне|сялян]]<ref name="ReferenceL">''Смалянчук, А.'' Эдвард Вайніловіч… С. 16.</ref>.
 
Вялікую ролю ў палітычнай дзейнасці «Польскага кола» адыгрываў інтэлектуальны ўзровень. У прыватнасці, дэпутат ад [[Віленская губерня|Віленскай губерні]] граф [[Іпаліт Корвін-Мілеўскі]], які быў адным з найбольш яркіх прамоўцаў, ствараў выразную канкурэнцыю Вайніловічу, прэтэндаваў на ролю лідара «Саюза Колаў Каралеўства Польскага колаі Краёў Літвы і Русі» і лічыўся нават (паводле меркавання князя Л. Львова) сапраўдным яго лідарам<ref name="ReferenceL"/>. Хоць сам Мілеўскі, як ён напісаў у сваіх мемуарах, адмаўляў сабе ў наяўнасці таленту лідарства, бо не ўмеў дараваць людзям іх недахопы, а Вайніловіча лічыў надзеленым арганізацыйнымі здольнасцямі ў поўнай меры<ref>''Korwin-Milewski, H.'' Siedemdziesiąt… С. 289.</ref>.
 
=== Далучэнне «Польскага кола» да групоўкі «цэнтра» ===