Пій X: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Вікіфікацыя.
Радок 23:
[[Святы]] '''Пій X''' ({{lang-la|Pius PP. X}}; свецкае імя — '''Джузэ́пэ Мелькіо́рэ Са́рта''', {{lang-it|Giuseppe Melchiorre Sarto}}; [[2 чэрвеня]] [[1835]] — [[20 жніўня]] [[1914]]) — [[Спіс Папаў Рымскіх і антыпапаў|257-ы]] [[Тытул Папы Рымскага|Папа Рымскі]] (з [[4 жніўня]] [[1903]] года па [[20 жніўня]] [[1914]] года). Абвешчаны ў [[Каталіцтва|Каталіцкай Царкве]] [[Святы|святым]].
 
Святы Пій X вядомы жорсткай барацьбой з [[Мадэрнізм у Каталіцкай Царкве|мадэрністычнымі]] інтэрпрэтацыямі каталіцкага вучэння, правядзеннем [[Літургія|літургічных]] рэформаў (з мэтай вяртання да вытокаў каталіцкай традыцыі і супрацьстаяння [[Пратэстанцтва|пратэстанцкім]] рухам) і развіццём [[Артадоксія|артадаксальнай]] [[Багаслоўе|тэалогіі]]. У [[1917]] годзе, як вынік выканання загаду Папы, выйшаў [[Кодэкс кананічнага права|Кодэкс Кананічнага Права]] — прадукт аналізу і сістэматызацыі юрыдычных нормаў і шматлікіх кананічных дакументаў [[Рымска-Каталіцкая Царква|Рымска-Каталіцкай Царквы]], якім карысталіся ажно да выхаду новага Кодэкса ў [[1983]] годзе.
 
Святы Пій X прысвяціў сябе [[Тытулы Дзевы Марыі|марыйнаму тытулу]] «''[[Маці Божая Даверу]]».'' У яго [[Энцыкліка|энцыкліцы]] «''[[Ad diem illum lætissimum]]''» абмяркоўваліся некаторыя пытанні [[Марыялогія|марыялогіі]], але таксама там быў заклік да адраджэння Царквы, які таксама знайшоў адлюстраванне ў дэвізе пантыфікату Пія X — «''Instaurare Omnia in Christo''» (бел.: ''Аднавіць усё ў Хрысце'').
 
Нягледзячы на вельмі традыцыйныя погляды, Пій X адобрыў некаторыя літургічныя ідэі, якія выказвалі прыхільнікі «''[[Літургічны Рух|Літургічнага Руху]]''». Ён спрыяў больш актыўнаму выкарыстанню [[Нацыянальная мова|нацыянальных моў]] у працэсе [[Катэхізацыя|катэхізацыі]], які значна ўдасканаліў. Святы Пій X заахвочваў людзей да практыкі частага прыняцця [[Еўхарыстыя|Святой Камуніі]] і знізіў узрост Першай Камуніі, прычым гэта інавацыя трывае дагэтуль. Акрамя гэтага, ён зацята абараняў каталіцтва ад [[Індыферэнтызм|індыферэнтызму]] і [[Рэлятывізм|рэлятывізму]]. Як і яго папярэднікі, Пій X прасоўваў [[тамізм]] у якасці асноўнай [[Філасофія|філасофскай]] базы для арганізацыі навучання ў каталіцкіх установах адукацыі. Гэты Рымскі Пантыфік вельмі жорстка супрацьстаяў [[Мадэрнізм|мадэрнізму]] і шматлікім філасофскім канцэпцыям [[XIX стагоддзе|XIX стагоддзя]], наяўнасць якіх, на яго погляд, пагражала імпарту [[Свецкасць|секулярных]] памылак, несумяшчальных з [[Догматы ў Каталіцкай Царкве|каталіцкай догмай]], непасрэдна ўнутр Каталіцкай Царквы.
 
Пій X як асоба вылучаўся цвёрдым характарам і развітым пачуццём неабходнасці захавання пэўнай ступені персанальнай беднасці. Кожны тыдзень ён чытаў з [[Кафедра Святога Пятра|кафедры]] [[Гамілія|гамілійныя]] пропаведзі, што было рэдкай практыкай для таго часу, асабліва для Папаў. Пасля [[Месінскае землетрасенне|Месінскага землетрасення]] [[1908]] года Пій X адкрыў [[Апостальскі палац|Апостальскі Палац]] для прытулку [[Бежанцы|бежанцаў]], прычым зрабіў гэта значна раней, чым урад [[Італія|Італіі]] адрэагаваў на трагічныя падзеі. Ён адхіляў прывілеі любога кшталту для членаў сваёй сям'і, а некаторыя з яго сваякоў добраахвотна абралі жыццё ў беднасці пад [[Рым|Рымам]]. Падчас пантыфікату Пія X многія марыйныя выявы атрымалі [[Кананічная каранацыя|кананічную каранацыю]].
 
Пасля смерці Пія X вакол яго хутка ўзнік моцны культ, заснаваны на павазе да пабожнасці і асабістых цнотаў Папы. Ён быў [[Беатыфікацыя|беатыфікаваны]] ў [[1951]] годзе.
 
== Гл. таксама ==