Ула (прыток Мяркіса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
шаблон, катэгорыі
дапаўненне
Радок 2:
'''Ула{{націск}}''' ({{lang-lt|Ūla}}), '''Пеляса''', '''Падзейка''' — рака ў [[Воранаўскі раён|Воранаўскім раёне]] Беларусі і [[Літва|Літве]], левы прыток ракі [[Мяркіс]] (басейн Нёмана).
 
Даўжыня на тэрыторыі Беларусі 13,5 км. Пачынаецца каля в. [[Падэйкі]], перасякае граніцу за 2 км на паўночны захад ад в. [[Правожа]]. Рэчышча ад вытоку да граніцы каналізаванае., на тэрыторыі Літвы рака цячэ ў натуральным рэчышчы, шырыня рэчышча 10–16 м.

Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Асноўны прыток — рака [[Нізянка]] (злева).
 
У басейне ракі на тэрыторыі Літвы створаны рэзерват плошчай 4200 га. Ахоўваюцца ландшафты пясчаных тэрас з ледавіковымі карставымі азёрамі, дзюнамі, нерасцілішчы фарэлі.
 
== Літаратура ==
* Блакiтная кнiга Беларусi. — Мн.:БелЭн, 1994.
 
== Спасылкі ==
* [https://www.vle.lt/Straipsnis/Ula-97765 Visuotinė lietuvių enciklopedija] {{ref-lt}}
 
{{Без карткі|Рака}}