Эвалюцыя зорак: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 8:
Паводле сучасных уяўленняў зоркі ўтвараюцца ў выніку сціскання (гравітацыйнай кандэнсацыі) рэчыва [[Міжзоркавае асяроддзе|міжзорнага асяроддзя]]. Зоркі нараджаюцца групамі з гіганцкіх газапылавых комплексаў памерамі да 100 пк і масай у дзясяткі, а часам і сотні тысяч сонечных мас. [[Газ]] у гэтых комплексах знаходзіцца ў малекулярным стане з тэмпературай каля 10 К. Пад уздзеяннем [[Сіла гравітацыі|гравітацыйных сіл]] комплекс сціскаецца, шчыльнасць яго расце, і ён распадаецца на асобныя згусткі, ці газапылавыя воблакі.
 
У газапылавым воблаку выпадкова ці пад дзеяннем знешніх прычын узнікаюць гравітацыйна-няўстойлівыя фрагменты, якія працягваюць сціскацца. Знешнімі прычынамі, што стымулююць зоркаўтварэнне, могуць быць сутыкненні [[Малекулярнае воблака|малекулярных воблакаў]]; [[зорны вецер]] ад маладых гарачых зорак; ударныя хвалі, выкліканыя ўспышкамі звышновых зорак. Пры дастаткова вялікай масе фрагмента адбываецца далейшы распад на асобныя фрагменты-згусткі.
 
Фрагменты зорнай масы, якія сціскаюцца пад дзеяннем уласнага прыцягнення, называюцца [[пратазорка]]мі. Пры гравітацыйным сцісканні газ у пратазорцы разаграваецца, і яна пачынае выпраменьваць у інфрачырвоным дыяпазоне спектра. Рэчыва, якое акружае ядро пратазоркі, падае на яго, што павялічвае масу і тэмпературу ядра. Калі ціск, што ствараецца выпраменьваннем зоркі, робіцца дастаткова вялікім, падзенне рэчыва спыняецца. Ціск выпраменьвання абмяжоўвае масу будучых зорак велічынёй у некалькі дзясяткаў мас Сонца. Працягласць стадыі сціскання залежыць ад масы пратазоркі: пры масе меншай за сонечную — сотні мільёнаў гадоў, пры большай — сотні тысяч гадоў.