Ганцавіцкі раён: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 117:
У выніку савецка-польскай вайны 1920 г. і заключанага пасля яе 18 сакавіка 1921 г. Рыжскага мірнага дагавора Беларусь была падзелена на дзве часткі. Згодна з ім да Польшчы цалкам адышла і Ганцаўшчына. На новых тэрыторыях устанаўлівалася польская ўлада. Быў праведзены прыняты ў Польшчы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел — на ваяводствы, паветы, гміны. За тэрыторыяй Віленскага, Навагрудскага, Палескага, большай часткі Беластоцкага ваяводстваў замацавалася неафіцыйная назва «Заходняя Беларусь».
Тэрыторыя сучаснай Ганцаўшчыны ўвайшла ў склад Лунінецкага павета Палескага ваяводства. У сваю чаргу яна была падзелена на гміны — Круговіцкую і Хатыніцкую.
Заходняя Беларусь з’яўлялася адсталай ускраінай польскай дзяржавы. Эканамічная палітыка правячых колаў была скіравана на тое, каб пакінуць «усходнія крэсы» ў якасці аграрна-сыравіннага прыдатку прамысловых раёнаў ПолыпчыПольшчы.
У 1931 г. 85 % насельніцтва края складалі вяскоўцы і толькі 15 % — гараджане. Займаючы 23 % тэрыторыі і маючы 11 % насельніцтва Польшчы, заходнебеларускія ваяводствы мелі толькі 2,8 % прадпрыемстваў і 1,9 % рабочых краіны. (Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1995. Т. 2. С.214).
Пераважалі дробныя прамысловыя прадпрыемствы. Яны займаліся ў асноўным перапрацоўкай сельскагаспадарчай прадукцыі і драўніны. У 1926—1930 гг. колькасць прамысловых прадпрыемстваў, на якіх працавала звыш 20 чалавек, не перавышала 127, звыш 100 чалавек — 19. На Ганцаўшчыне было некалькі даволі-такі буйных па тым часе прадпрыемстваў. Сярод іх вылучаліся лесапільны завод Альбрэхта Радзівіла ў Дзяніскавічах (звыш 200 рабочых), лесазавод «Слуцкі, Кацман, Бару-ковіч і К°» (200 рабочых), завод Файнберга і Копытмана (100 рабочых), шклофабрыка акцыянернага таварыства «Ганцавічы» (звыш 100 рабочых). Астатнія ж прадпрыем-ствы былі вельмі дробныя.
Рабочы клас падвяргаўся жорсткай эксплуатацыі. Працуючы па 10 — 12 гадзін у суткі, рабочыя Заходняй Беларусі атрымоўвалі заработную плату ў 1,5 — 2 разы меншую, чым рабочыя цэнтральнай Польшчы. Пастаянным іх спадарожнікам было беспрацоўе. Яно няўхільна павялічвалася. Некаторае ажыўленне вытворчасці, выкліканае пасля вайны павышэннем попыту на тавары, аказалася кароткачасовым. Ужо ў сярэдзіне 1920-х гадоў пераход ПолыпчыПольшчы да капіталістычнай стабілізацыі зацягнуўся, эканоміка краіны апынулася ў стане глыбокага эканамічнага крызісу. 3-за адсутнасці рынкаў збыту гатовай прадукцыі прыпынілася дзейнасць многіх прамысловых прадпрыемстваў. Іх колькасць скарацілася на 17 працэнтаў, а колькасць занятых на іх рабочых — на 42 працэнты.
Не абмінула хваля эканамічнага крызісу і Ганцаўшчыну. Напрыклад, адно з буйнейшых прамысловых прадпрыемстваў мястэчка — шклофабрыка — у 1925 г. не працавала амаль паўгода, а ў студзені 1926 г. адміністрацыя паведаміла рабочым, што ў сувязі з поўнай адсутнасцю заказаў фабрыка закрываецца. У выніку гэтага звальнення без сродкаў існавання засталіся 94 сям’і рабочых. Іх родзічы з навакольных вёсак, адкуль паходзілі местачкоўцы-рабочыя, нічым дапамагчы не маглі, бо самі жылі ў страшэннай галечы.
У гады ўсеагульнага эканамічнага крызісу 1930-х гадоў у Заходняй Беларусі было закрыта 230 прамысловых прадпрыемстваў. Большасць з дзеючых прадпрыемстваў працавала ў адну змену. Да 1933 г. колькасць іх зменшылася яшчэ напалову. Гэта прывяло да таго, што галоўным няшчасцем заходнебеларусаў стала беспрацоўе. 3 кожным годам армію беспрацоўных папаўнялі тысячы і тысячы новых пазбаўленых работы людзей. Ганцаўшчына ў гэтым плане не была выключэннем.