Пятрусь Броўка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Сям’я і дзяцінства: Исправлена опечатка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
→‎Сям’я і дзяцінства: Исправлена опечатка
Тэгі: Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 55:
 
=== Сям’я і дзяцінства ===
Нарадзіўся ў беднай сялянскай сям’і (9 дзяцей і 2,5 дзесяціны зямлі). Бацька, Усцін Адамавіч, рабіў куфры, шафы і толькі гэтым прырабляў на пражытак сям’і. Маці, Алена Сцяпанаўна, была занята хатняй працай, клопатамі пра дзяцей (у час нямецкай акупацыі вывезена ў [[Асвенцым]], дзе і загінула, ёй прысвечана паэма «Голас сэрца» (1960)). Пятрусь пасвіў гусей, потым авечак і пазней кароў, вадзіў коней на начлег. У 9-гадовым узросце, літаральна па складах, па просьбе сялянак, пісаў пісьмылiсты іх мужам на франты [[Першая сусветная вайна|Першай сусветнай вайны]. Вучыўся П. Броўка спачатку ў школе па хатах. У Лепелі скончыў царкоўна-прыходскую школу і вучыўся ў Лепельскім вышэйшым пачатковым вучылішчы, але на поўнае навучанне ў сям’і не хапіла сродкаў.
 
Яшчэ ў [[Кастрычніцкая рэвалюцыя ў Расіі|дарэвалюцыйны]] час пазнаёміўся з вершамі [[Янка Купала|Я. Купалы]], апавяданнямі [[Якуб Колас|Я. Коласа]], упадабаў паэзію [[Мікалай Аляксеевіч Някрасаў|М. Някрасава]]. З 1918 у 13-гадовым узросце пачаў працаваць перапісчыкам у Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце (савецкай грамадскай установе), потым справаводам валвыканкома, рахункаводам у саўгасе. Пачаў дасылаць допісы ў газеты. Пісаў у барысаўскую павятовую газету «Бядняк», у газеты «[[Беларуская вёска, газета|Беларуская вёска]]», «[[Советская Белоруссия|Савецкая Беларусь]]», «[[Звязда (1917)|Звязда]]». Ахвотна ўдзельнічаў у мастацкай самадзейнасці вясковай моладзі, стаў селькорам.