Розніца паміж версіямі "Свіслач (горад)"

Аб’ём не змяніўся ,  11 месяцаў таму
др
У [[13 стагоддзе|ХIII ст.]] Свіслач зрабілася сталіцай [[Свіслацкае княства|удзельнага княства]], якое неўзабаве далучылася да [[Вялікае Княства Літоўскае|Вялікага Княства Літоўскага]]. Пазней паселішча знаходзілася ва ўладанні вялікіх князёў, а з [[1507]] зрабілася цэнтрам [[Свіслацкае староства|Свіслацкага староства]] [[Ваўкавыскі павет (Вялікае Княства Літоўскае)|Ваўкавыскага павета]]. У [[1523]] Свіслач атрымала статус [[мястэчка]]. З [[1563]] яна знаходзілася ва ўладанні [[Ян Хадкевіч|Яна Хадкевіча]], які ў [[1572]] годзе змяняў Свіслач на [[Ляхавічы]].
 
[[Выява:Śvisłač, Gimnazičny. Сьвіслач, Гімназічны (18801879).jpg|thumb|злева|250px|[[Будынак Свіслацкай гімназіі|Будынак гімназіі]], [[1880]]]]
З сяр. [[16 стагоддзе|XVI ст.]] Свіслач перайшла да [[Заслаўскія, Жаслаўскія|Заслаўскіх]], у [[1581]] — зноў да [[Хадкевічы|Хадкевічаў]]. У [[1667]] уладаром мястэчка зрабіўся прусак Крышпін-Кіршэнштэйн. У [[1668]] тут збудавалі Траецкі касцёл, пры якім дзейнічала парафіяльная школа. Таксама існавала грэка-каталіцкая царква Анёла-Ахоўніка<ref name="EVKL"/>.