Хахокам: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
* Дакласічны перыяд (сярэдзіна VIII ст. — сярэдзіна [[12 стагоддзе|XII]] ст.): змены ў [[архітэктура|архітэктуры]], вылучэнне [[рамяство|рамяства]]
* Класічны перыяд (сярэдзіна XII ст. — сярэдзіна [[15 стагоддзе|XV]] ст): росквіт і заняпад
 
== Асаблівасці ==
Носьбіты культуры хахокам былі пераважна [[земляробства|земляробамі]]. Яны жылі ў сухім [[клімат|клімаце]], дзе вырошчванне раслін на вялікіх плошчах патрабавала [[арашэнне|ірыгацыі]]. Хахокамцы дасягнулі значных поспехаў у будаўніцтве [[Канал (гідраграфія)|каналаў]]. Каналы будаваліся так, каб сцёк вады адбываўся па ўхілу. У сярэднім ўхіл складаў каля 30-70 см на [[міля|мілю]]. Такім чынам да [[1300]] г. арошвалася каля 4452 га. Гэта дазволіла стварыць адну з самых шчыльных папуляцый ў [[Паўночная Амерыка|Паўночнай Амерыцы]]. Будаўніцтва і абслугоўванне ірыгацыйнай сістэмы патрабавалі сумеснай працы тысяч людзей, земляробы павінны былі каардынаваць свае намаганні для адкрыцця [[шлюз]]аў ў пэўны час. Вырошчвалі [[бавоўнік]], [[кукуруза|кукурузу]], [[Фасоля звычайная|фасолю]], [[гарбуз]]ы, [[Агава|агаву]] і [[Аксамітнікавыя|амарант]]. Усе гэтыя расліны патрапілі на поўнач з [[Месаамерыка|Месаамерыкі]].
 
[[Рамяство|Рамеснікі]] хахокам выраблялі мноства розных прадметаў з [[драўніна|дрэва]], [[косць|косці]], [[прыродны камень|каменя]] і [[гліна|гліны]]. На каменных паліраваных пасудзінах выразалі выявы людзей і жывёл. Знаходзяць складаныя касцяныя шпількі і трубкі, [[кошык]]і з доўгіх шыпоў і іголак, [[антрапамарфізм|антрапаморфныя]] гліняныя [[лялька|лялькі]] і г. д. Але найвышэйшага развіцця дасягнула мастацтва [[кераміка|керамікі]]. Майстры ўжывалі некалькі тэхналогій абпалу і роспісу сваіх вырабаў. Кераміка з розных [[вёска|вёсак]] магла адрознівацца адна ад аднай.
 
Важную ролю адыгрываў [[гандаль]] рознымі таварамі з прадстаўнікамі іншых старажытных [[археалагічная культура|культур]] [[ЗША|амерыканскага]] паўднёвага захаду, а таксама Месаамерыкі. Людзі хахокам вывозілі баваўняныя [[тканіны]] і керамічныя вырабы, у абмен атрымлівалі ўпрыгажванні з [[Біруза|бірузы]] і [[ракавіна малюскаў|ракавінак]], [[медзь|медныя]] званочкі, люстэркі з [[пірыт]]у і [[Сланец|сланца]].
 
Да [[5 стагоддзе|V]] — [[8 стагоддзе|VIII]] стагоддзяў мясцовае насельніцтва будавала простыя [[зямлянка]]вые жытлы. Людзі капалі неглыбокія яміны, ўсталёўвалі [[каркас]] і накрывалі яго [[дзёран|дзёрнам]] і [[саман]]ам. Аднакамерныя жытлы ў вёсках групіраваліся ў кварталы. Магчыма, жыхары кварталаў складалі вялікія пашыраныя [[сям'я|сем'і]]. Вылучаліся адмысловыя месцы для смеццевых ям і ям для захавання прадуктаў. Ежу гатавалі ў вялікіх падземных [[печ]]ах на адкрытых пляцоўках. Асновай харчавання былі мякаць агавы, кукуруза і гарбузы.
 
У канцы [[1 тысячагоддзе|1]] — пачатку [[2 тысячагоддзе|2]] тысячагоддзяў з'явіліся [[храм]]авыя насыпныя платформы. Да [[1250]] г. людзі перасяліліся ў надземныя хаціны з саману. У вялікіх вёсках капалі [[авал]]ьныя корты, магчыма для [[рытуал]]ьнай гульні ў [[мяч]].
 
[[Вучоны]]я выявілі значную дзіцячую смяротнасць. Мяркуюць, што памірала кожнае чацвёртае дзіця.
 
== Заняпад ==
Заняпад культуры хахокам адбыўся да адкрыццяў [[Хрыстафор Калумб|Калумба]] паміж [[1200]] г. і [[1450]] г., калі большасць вёсак былі пакінуты. Сучасныя даследчыкі тлумачаць гэта рэзкім ростам насельніцтва ў [[1100]] — [[1300]] гг. і [[засуха]]й, якая пачалася пасля пахаладання ў пачатку [[14 стагоддзе|XIV]] ст. [[Арашэнне|Ірыгацыйная]] сістэма, створаная хахокамцамі, не здолела пракарміць усіх. Прамымі нашчадкамі стваральнікаў культуры хахокам звычайна лічаць індзейцаў [[піма]].
 
== Спасылкі ==