Розніца паміж версіямі «Лютаўская рэвалюцыя»

др (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
 
27 лютага (12 сакавіка) 1917 года ўсеагульны страйк перарос ва ўзброенае паўстанне. Войскі, якія перайшлі на бок паўстанцаў, занялі найважнейшыя пункты горада, урадавыя будынкі. У дадзеным становішчы царскі ўрад выявіў няздольнасць да хуткіх і рашучых дзеянняў. Разрозненыя і нешматлікія сілы захоўвалі вернасць манарху, аднак аказаліся не ў стане самастойна справіцца з [[анархія]]й, якая ахапіла сталіцу, а некалькі часцей, знятых з фронту дзеля здушэння паўстання, не здолелі прабіцца да горада.
 
Непасрэдным вынікам Лютаўскай рэвалюцыі стала адрачэнне ад пасады [[Мікалай II|Мікалая II]], спыненне панавання дынастыі [[Раманавы]]х і фармаванне Часовага ўрада пад кіраўніцтвам князя [[Георгій Яўгенавіч Львоў|Георгія Львова]]. Гэты ўрад быў цесна звязаны з буржуазнымі грамадскімі арганізацыямі, якія ўзніклі ў гады вайны, як то [[Усерасійскі земскі саюз]], Гарадскі саюз, Цэнтральны ваенна-прамысловы камітэт. Часовы ўрад злучыў у сваім твары заканадаўчую і выканаўчую ўладу, замяніўшы цара, Дзяржаўны савет, Думу і Савет міністраў. У сваёй Дэкларацыі Часовы ўрад аб’явіў амністыю палітычным зняволеным, грамадзянскія свабоды, замену паліцыі «народнай міліцыяй», рэформу мясцовага самакіравання<ref>Кара-Мурза С.  Г.  Гл. 2. [http://www.kara-murza.ru/books/pravo/pravo2.html Государство и право после Февральской революции 1917  г.] История советского государства и права.</ref>.
 
Практычна адначасова рэвалюцыйна-дэмакратычнымі сіламі быў сфармаваны паралельны орган улады  — [[Петраградскі савет салдацкіх і рабочых дэпутатаў|Петраградскі савет]], што прывяло да сітуацыі, вядомай як [[двоеўладдзе]]. 1 (14) сакавіка 1917 года новая ўлада была ўсталявана ў [[Масква|Маскве]], на працягу сакавіка  — па ўсёй краіне.
 
{{зноскі}}