Карная псіхіятрыя: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Bluelinking 1 books for verifiability.) #IABot (v2.1alpha3
Радок 80:
 
=== Рэспубліка Беларусь ===
Крысціна Шацікава, стрыечная сястра забітага аператара [[Дзмітрый Аляксандравіч Завадскі|Дзмітрыя Завадскага]]<ref>{{cite news|url=http://www.belaruspartisan.org/life/215107/|title=Спасти Кристину Шатикову|date=18/07/2012|publisher=Белорусский партизан}}</ref>, актыўна ўдзельнічала ў моладзевым апазіцыйным руху, з'яўлялася нефармальнай лідаркай. 23 сакавіка 2007 года К. Шацікава была выклікана на допыт у [[Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь|КДБ]] як сведка. Там ёй настойліва параілі не прымаць удзелу ў пратэстных акцыях і не ездзіць на [[Дзень Волі]] ў [[Мінск]], на што яна адказала адмовай. Пасля выхаду з будынка КДБ Шацікаву схапілі людзі ў штацкім, якія гвалтам пасадзілі яе ў легкавік і даставілі ў Магілёўскую абласную псіхіятрычную бальніцу. К. Шацікава была стацыяніравана, і ёй прызначылі «лячэнне»: рабілі ўнутрымышачныя ін'екцыі сібазону. Калі ў бальніцу прыйшла яе маці, жаданне Крысціны падысці да вакна і паказацца маці было расцэнена як парушэнне рэжыма — за гэта яна была на цэлы дзень фіксіравана на вязках да ложку і атрымала дадатковыя ін'екцыі. 26 сакавіка, пасля камісійнага агляду, К. Шацікаву выпісалі з бальніцы. Спробы прайсці дзесьці ў Беларусі незалежны псіхіятрычны агляд не мелі поспеху; спецыялісты Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі ў Маскве, якія абследавалі Крысціну, прыйшлипрыйшлі да высновы, што яна псіхічна здаровая і што шпіталізацыя ў псіхіятрычны стацыянар была неабгрунтаванай<ref name="belorussia">{{артыкул|загаловак=Использование психиатрии в политических целях в Белоруссии|спасылка=http://www.npar.ru/journal/2007/2/belorussia.htm|выданне=Независимый психиатрический журнал|год=2007|номер=2}}</ref>. 21 верасня 2012 года Крысціна Шацікава памерла пасля цяжкай хваробы (раку). Вядома, што адной з прычын раку з'яўляецца стрэс, і пераслед з боку псіхіятраў (роўна як і міліцыі, і КДБ) быў адной з крыніц стрэсу для Крысціны Шацікавай.<ref>{{cite news|url=http://www.belaruspartisan.org/life/219582/|title=Кристина Шатикова умерла|date=21/09/2012|publisher=Белорусский партизан}}</ref>
 
Ігар Пастноў, урач-псіхіятр з [[Віцебск]]у, быў зволены з працы за публічную крытыку мясцовых уладаў і стана аховы здароўя. Не раз выступаў з відэазваротамі, размешчанымі ў Інтэрнэце. 16 жніўня 2013 года Пастнова гвалтам змясцілі ў 2-е закрытае аддзяленне Віцебскага абласнога клінічнага цэнтра псіхіятрыі і наркалогіі<ref name="правдоруб">{{cite news|url=http://gazetaby.com/cont/art.php?sn_nid=61112|title=За что витебского врача-правдоруба закрыли в психбольнице?|date=14/09/2013|publisher=Салідарнасць}}</ref>, дзе яму былі прызначаны псіхатропныя прэпараты. Міжнародная праваабарончая арганізацыя [[Amnesty International]] прызнала Ігара Пастнова [[вязень сумлення|вязнем сумлення]]<ref>{{cite news|title=Доктора Постнова из Витебска признали узником совести|url=http://5min.by/news/doktora-iz-vitebska-za-kritiku-podvergli-prinuditel-nomu-psixiatricheskomu-lecheniju.html|publisher=5MIN.BY|date=29.08.2013}}</ref>. 20 верасня Пастнова перавялі ў дзённы стацыянар<ref>{{cite news|title=Витебского врача Игоря Постнова 20 сентября перевели из психиатрической больницы на содержание в дневном стационаре|url=http://freeregion.info/1879-vitebskogo-vracha-igorya-postnova-20-sentyabrya-pereveli-iz-psihiatricheskoy-bolnicy-na-soderzhanie-v-dnevnom-stacionare.html|publisher=Свободный регион|date=20-09-2013}}</ref>, у пачатку кастрычніка выпісалі.