Розніца паміж версіямі "Геаграфія Мексікі"

др
др (→‎Будова паверхні: арфаграфія)
 
== Будова паверхні ==
 
Бoльшую частку Мексікі займае [[Мексіканскае нагор'е]], якое пераходзіць на поўначы ў высокія раўніны і плато [[Тэхас]]а і [[Нью-Мексіка]]; з усходу, захаду і поўдню яно акружана глыбока раздзеленымі горнымі хрыбтамі. Цэнтральная частка гэтага нагор’я складаецца з шырокіх упадзін — бальсонаў — з спадзістымі схіламі; асобныя хрыбты часта ўвянчаныя вулканамі. Паверхня пласкагор’я паступова падвышаецца да поўдня і ўтварае клін у вулканічнай зоне, дзе ў шыротным кірунку працягваецца хрыбет Папярочная Вулканічная С’ера. Паўночная частка пласкагор’я, Паўночная Меса, утворана злітымі паміж сабой больсонамі, упадзінамі з саланчакамі або салёнымі азёрамі ў цэнтры; самыя буйныя з іх — Бальсон-дэ-Мапімі, дно якога знаходзіцца на вышыні 900 м над у.м., і Бальсон-дэ-Майран (1100 м). Над агульным узроўнем плато рэзка ўзнімаюцца на вышыню да 900 м блокавыя горы. Бoльшая частка гэтага пустыннага раёна бяссцёкавая; толькі на поўначы працякае буйнейшаянайбуйнейшая рака Мексікі [[Рыа-Брава-дэль-Нортэ]] (у ЗША яна носіць назву Рыа-Грандэ) і яе адзіны прыток — Канчас. Далей да поўдня паверхня нагор’я павышаецца; шматлікія міжгорныя ўпадзіны размешчаныя тут на адзнаках 1800—2400 м над у.м. і падзеленыя прыпаднятымі засушлівымі плато, над якімі на некалькі сот метраў паднімаюцца блокавыя хрыбты. На крайнім поўдні нагор’я знаходзіцца так званы Цэнтральны раён, які з’яўляецца цэнтрам палітычнага і эканамічнага жыцця краіны, дзе размешчаная сталіца і засяроджаная вялікая частка насельніцтва. У рэльефе гэтага раёна выразна выяўленыя катлавіны, дно якіх знаходзяцца на ўзроўні 1500—2600 м; усе яны, за выключэннем даліны Мехіка, дзе знаходзіцца сталіца, дрэнуюцца рэкамі, прыналежнымі да басейнаў [[Ціхі акіян|Ціхага]] і [[Атлантычны акіян|Атлантычнага акіянаў]]. Катлавіны падзеленыя ўзгорыстымі градамі мяккіх абрысаў, прарэзанымі глыбокімі і вузкімі далінамі рэк. Над паверхняй плато рэзка паднімаецца, абмяжоўваючы яго з поўдня, Папярочная Вулканічная С’ера, утвораная амаль злітымі конусамі вулканаў. Тут знаходзяцца найвышэйшыя пункты: [[вулкан Арысаба|Арысаба]] (Сітлальтэпетль), 5610 м; [[Папакатэпетль]], 5452 м; Істаксіуатль, 5286 м; Невада-дэ Талука, 4392 м; Малінчэ, 4461 м, і Невада-дэ-Каліма, 4265 м. У Даліне Мехіка даўжынёй 80 км і шырынёй каля 50 км некалі знаходзілася пяць плыткіх азёр з забалочанымі берагамі; буйнейшым з іх было возера Тэскока, у цэнтры якога, на востраве, размяшчалася сталіца ацтэкаў — Тэначтытлан. З часам возера было асушана і на яго месцы знаходзіцца сучасная сталіца, горад [[Мехіка]]. Самая буйная рака Цэнтральнага раёна — р. Лерма — працякае праз упадзіны Талука, Гуанахуата і Халіска і ўпадае ў [[возера Чапала]], якое мае сцёк у Ціхі акіян праз р. Рыа-Грандзе-дэ-Сант’яга. Іншыя ўпадзіны — Агуаскальентэс і Пуэбла — таксама дрэнуюцца рэкамі басейна Ціхага акіяна.
[[Выява:Mexfromspace.PNG|thumb|270px|злева|Здымак тэрыторыі Мексікі з космасу]]
Заходнюю мяжу нагор’я ўтварае горная сістэма Заходняя С’ера-Мадрэ, якая дасягае 160 км у шырыню і месцамі ўзнімаецца вышэй 3000 м. Гэта адзін з найбольш магутных і цяжкапераадольных горных бар’ераў Заходняга паўшар’я. Горная сістэма на ўсходзе нагор’я, Усходняя С’ера-Мадрэ, адносна лягчэйшая да пераадолення.
2 472

праўкі