Міхайлаўскія могілкі (Полацк): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 42:
 
На пачатку [[XX ст.]] гэта былі найбольшыя хрысціянскія могілкі горада. У часе [[Савецка-польская вайна|савецка-польскага супрацьстаяння]] ў верасні [[1919]] — маі [[1920]] года, калі горадам валодала [[Чырвоная Армія]], а на [[Задзвінне (Полацк)|Задзвінні]] стаялі [[польскія войскі]], царква пацярпела ў выніку [[артылерыйскі абстрэл|артылерыйскага абстрэлу]]. Акт № 10 павятовай камісіі па ахове помнікаў 04.08.1920 г. засведчыў наяўнасць у царкве абразоў часоў пабудовы. Пад царквой было [[сутарэнне]], у якое ўвайсьці можна было з царкоўнай залы. У ім меліся дзве [[ніша|нішы]] з разламанай замуроўкай. На правай нішы была драўляная дошка з надпісам, што тут пахаваны [[купец]] Ян Камковіч. Побач пахаванне маці Піліпа Кунцэвіча — Юліяны, памерлай у [[1815]] годзе. У левай нішы знойдзеныя рэшткі нейкага ўніяцкага святара, з прыкметамі [[бальзамаванне|бальзамавання]]. Абедзве магілы разрабаваныя, бо ў трунах назіралася парушэнне костак. Апрача таго ў царкве захоўваўся [[звон]] з [[Сафійскі сабор (Полацк)|Сафійскага сабора]] з надпісамі «roku 1715» i «Sw. Sophia»<ref name="radzima"/>.
[[Файл:Połacak, MichajłaŭskijaMichajłaŭskaja. Полацак, МіхайлаўскіяМіхайлаўская (1918).jpg|міні|злева|Свята-Міхайлаўская царква на могілках. 1918]]
Могілкі былі акружаныя [[Роў (фартыфікацыя)|ровам]] і [[Вал (фартыфікацыя)|валам]], мелі шмат дрэваў, што надавала ім выгляд гаю. На гэтых могілках быў пахаваны [[эсэры|эсэр]] Пётр Шалкоўскі, забіты [[19 кастрычніка]] [[1905]] г. паліцыяй у часе дэманстрацыі на [[Віцебская вуліца (Полацк)|вул. Віцебскай]], калі чытаў цароў [[Маніфест 17 кастрычніка 1905 года |маніфест аб палітычных свабодах і ўтварэнні Дзяржаўнай Думы]]. Магіла мела гранітны помнік і жалезную агароджу<ref name="radzima"/>.