Розніца паміж версіямі "Палац Рэспублікі (Мінск)"

147 байтаў дададзена ,  11 месяцаў таму
няма тлумачэння праўкі
 
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль =
|Аўтар праекта = [[М. Пірагоў]], [[Л. Зданевіч]], [[Анатоль Андрэевіч Шабалін|А. Шабалін]]
|Будаўнік =
|Заснавальнік =
 
== Гісторыя ==
У [[1982]] г. праведзены конкурс на праектаванне Палаца Рэспублікі на Кастрычніцкай плошчы. У пачатку [[1984]] года сфарміраваны аўтарскі калектыў архітэктараў па праектаванні комплексу аб'ектаў Кастрычніцкай плошчы, у які ўвайшлі [[М. Пірагоў]], [[В. Данілаў]], [[Л. Зданевіч]], [[Л. Маскалевіч]], [[В. Новікаў]], [[М. Турлюк]], [[В. Усімаў]], [[Анатоль Андрэевіч Шабалін|А. Шабалін]], з удзелам [[I. Бізюк]]а, [[К. Філіповіч]]а. Будаўніцтва пачалося ў [[1985]] г. Пры ўзвядзенні комплексу выкарыстоўвалі розныя тэхналагічныя навінкі, якія да гэтага ў рэспубліцы не выкарыстоўваліся<ref name="minsknews">[https://minsknews.by/dvorets-respubliki-taynyi-stanovleniya-kompleksa/ Дворец Республики – тайны становления комплекса. 11 июля 2015]</ref>. У прыватнасці, упершыню зроблена бесперапыннае бетанаванне, аздабленне будынка натуральным каменем, выкарыстаны ўнікальныя будаўнічыя канструкцыі. Аднак распад [[Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік|СССР]] і пагаршэнне эканамічнай сітуацыі, прывялі да фактычнага замарожвання будаўніцтва ў 1990-х гадах. Завершаны ў [[2000]] годзе<ref name="Шамрук"/>. Адкрыццё Палаца Рэспублікі адбылося [[31 снежня]] [[2001]].
<!--У яго склад уваходзяць:
* вялікая глядзельная зала на 2700 месцаў
 
== Архітэктура ==
Будынак Палаца Рэспублікі пабудаваны па праекце архітэктараў [[М. Пірагоў|М. Пірагова]], [[Л. Зданевіч]]а, [[Анатоль Андрэевіч Шабалін|А. Шабалін]]а. Палац завяршыў фарміраванне [[Кастрычніцкая плошча, Мінск|Кастрычніцкай плошчы]] ў [[Мінск]]у, ён развівае неакласічны варыянт [[рацыяналістычная архітэктура|рацыяналістычнай архітэктуры]], які бярэ пачатак ад маскоўскага [[Палац з'ездаў|Палаца з’ездаў]] (арх. [[М. Пасохін]] і інш., [[1961]] г.) і распаўсюджаны ў будаўніцтве буйных культурна-відовішчных збудаванняў у [[1970-я|1970]]-[[1980-я]] гг. [[Аб'ём, архітэктура|Аб’ём]] Палаца ўяўляе сабой буйнамаштабны паралелепіпед, [[фасад]]ы якога вырашаны строгім рытмам [[пілон]]аў, над ім ўзвышаецца [[сцэнічная каробка]]. Паводле стылістычных характарыстык і прынцыпаў уваходжання ў кантэкст асяроддзя будынак належыць да папярэдняга перыяду — яго [[маштаб]], які падаўляе асяроддзе, трансфармаваў характар вобразных сувязей ансамбля [[Праспект Незалежнасці, Мінск|праспекта Незалежнасці]]<ref name="Шамрук">{{крыніцы/Шамрук. Архітэктура Беларусі|}}</ref>.
 
=== Інтэр’ер ===