Biełarus: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 26:
{{значэнні|Беларус}}
'''Biełarus''' (''Беларус'') — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая [[газета]] нацыянальна-дэмакратычнага і кансерватыўнага кірунку на беларускай мове ў Расійскай імперыі ў 1913—1915 гг.
 
Газета сваімі кансерватыўнымі поглядамі складала ў беларускім нацыянальна-дэмакратычным руху ідэалагічную канкурэнцыю беларускамоўнай газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]], якая мела [[сацыялізм|сацыялістычны ўхіл]]<ref name="ReferenceA">''Латышонак, А.'' Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны XVIII — да пачатку ХХІ ст. — 2010. — С. 126.</ref>.
 
== Гісторыя ==
[[Image:Беларус газета.jpg|thumb|Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]] «Дзесяць боскіх прыказанняў»]]
Выдавалася з {{СС|26|студзеня|1913|13}} па {{СС|12|жніўня|1915|13|30|ліпеня}} уў [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Ініцыятарамі выдання газеты былі святары [[Францішак Карлавіч Будзька|Францішак Будзька]] і [[Аляксандр Астрамовіч]], якія, хаця ў склад рэдакцыі не ўваходзілі, апекваліся над ёй. Газету фінансава падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]] (1861—1945)<ref name="ReferenceA"/>.
 
Была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх [[Сялянства|сялян]] і [[інтэлегенцыя|інтэлегенцыі]].
Выдавалася з {{СС|26|студзеня|1913|13}} па {{СС|12|жніўня|1915||30|ліпеня}} у [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Ініцыятарамі выдання газеты былі святары [[Францішак Карлавіч Будзька|Францішак Будзька]] і [[Аляксандр Астрамовіч]], якія, хаця ў склад рэдакцыі не ўваходзілі, апекваліся над ёй. Газету фінансава падтрымлівала княгіня [[Магдалена Радзівіл]] (1861—1945)<ref name="ReferenceA"/>.
 
Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з [[Евангелле|Евангелля]]: ''«Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці»'' (Марк, 8, 2).
 
Сябрамі рэдакціі былі [[Ян Пазняк]]і [[Антон Іванавіч Лявіцкі|Антон Лявіцкі]].
 
Газета мела на мэце задаволіць духоўныя патрэбы беларусаў–каталікоў і абудзіць іх нацыянальную свядомасць, была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх [[Сялянства|сялян]] і [[інтэлегенцыя|інтэлегенцыі]]. Асвятляла пытанні рэлігійнага характару, якія не знаходзілі месца ў газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]].
 
У газеце друкаваліся каталіцкія святары, прыхільнікі беларусізацыі касцёла ў Беларусі Ф. Будзька, А. Астрамовіч, [[Генрык Бэта|Г. Бэта]], [[Казімір Сваяк|К. Стаповіч]], [[Ільдэфонс Бобіч|І. Бобіч]], [[Язэп Рэшаць|Я. Рэшаць]].
 
Газета мела аддзелы і рубрыкі: рэдакцыйныя артыкулы; вершы, аповесці, апавяданні і нарысы, каталіцкі касцельны каляндар; сялянская гаспадарка; краёвая царкоўная і замежная хроніка; перапіска з уласнымі карэспандэнтамі, «усячына» (афарызмы, загадкі, незвычайныя здарэнні і інш.). Друкавала артыкулы на эканамічныя, палітычныя і сельскагаспадарчыя тэмы, казанні святароў на тэмы маралі і педагогікі, жыціі святых, малітвы. У праграмным артыкуле рэдакцыя абвясціла, што «будзе заўсёлы стаяць на грунце хрысціянска-каталіцкім, баронячы справу хрысціянскую і беларускую», паважаючы іншыя народнасці і вераванні. Газета агітавала беларусаў за развіццё нацыянальнай свядомасці, заахвочвала да ўжывання беларускай мовы ў набажэнствах.
Радок 46 ⟶ 43:
На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.
 
Друкаваліся літаратурныя творы [[Алесь Гарун|А. Гаруна]] (пад псеўданімам А. Сумны), [[Альберт Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Андрэй Зязюля|А. Зязюлі]], [[Гальяш Леўчык|Г. Леўчыка]], [[Казімір Сваяк|К. Сваяка]], [[Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч|А. Петрашкевіча]], [[Язэп Шпэт|Я. Шпэта]] і інш. Газета публікавала [[Беларускія казкі|народныя казкі]], песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.
 
Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.