Літоўскае генерал-губернатарства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 54:
Паводле ўказу ад [[17 лютага]] [[1856]] г. [[Мінская губерня]] была вылучана са складу Віленскага ваеннага генерал-губернатарства і перастала ўваходзіць у склад якога небудзь генерал-губернатарства. Само Віленскае ваеннае генерал-губернатарства афіцыйна пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае і Гродзенскае генерал-губернатарства»).
 
[[File:Vilnia, Pałacavy, Masalski. Вільня, Палацавы, Масальскі (J. Caildrau, 1863).jpg|thumb|Палац генерал-губернатара ў [[Горад Вільнюс|Вільні]], 1863 г.]]
У сувязі з сялянскімі хваляваннямі (пасля [[Сялянская рэформа ў Расійскай Імперыі|адмены прыгону ў 1861 г. у Расійскай імперыі]]) і ростам апазіцыйнасці мясцовых (галоўным чынам, каталіцкіх і польскамоўных) дваран, якія патрабавалі злучэння «заходніх губерняў» з губернямі [[Царства Польскае|Царства Польскага]], паводле ўказу ад [[16 жніўня]] [[1862]] г. [[Мінская губерня]] зноў увайшла (да [[22 снежня]] [[1870]] г.) у склад Віленскага ваеннага генерал-губернатарства, якое пачало поўнасцю называцца як «Віленскае ваеннае губернатарства, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства» (ці «Віленскае ваеннае, Ковенскае, Гродзенскае і Мінскае генерал-губернатарства»), а яго кіраўнік як «віленскі ваенны губернатар, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар» (ці «віленскі ваенны, ковенскі, гродзенскі і мінскі генерал-губернатар»).