Розніца паміж версіямі "Нёман (спартыўны комплекс, Гродна)"

др
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. Напрыканцы 2001 года спартыўны аб’ект быў перададзены з уласнасці Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Гродзенскаму абласному выканаўчаму камітэту. Пасля змены ўласніка стадыён атрымаў новую назву — спартыўны камбінат «Нёман».
 
Увосень 2002 года пачалася маштабная рэканструкцыя арэны, якая была скончана ў 2008, калі стадыён набыў сучасны выгляд. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «[[Гроднаграмадзянпраект]]», аўтарам праекта з’яўляецца [[У. М. Еўдакімаў]]. Падчас будаўніцтва стары стадыён быў поўнасцю разбураны, на яго месцы была пабудавана цалкам новая спартыўная арэна. Колькасць месцаў для гледачоў скарацілася да 8,5 тысяч, над заходняй трыбунай узведзены дах. Праведзены капітальны рамонт футбольнага поля, спартыўных залаў, гасцініцы. Былі ўзведзены лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і лёгкаатлетычны манеж. Старыя асвятляльныя мачты стадыёна заменены на новыя, з’явілася электроннае табло. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля — 105×68 метраў.
 
Урачыстае адкрыццё новай арэны адбылося 12 жніўня 2008 года. Пасля рэканструкцыі спартыўны камбінат «Нёман» набыў статус шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу. У 2009 годзе стадыёну былі прысвоены трэцяя катэгорыя УЕФА і другі клас ад Еўрапейскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.