Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 45:
 
== Гісторыя ==
Ужо на апошняй стадыі развіцця [[археалагічная культура|культуры]] «вытворцаў [[кошык]]аў» назіраўся рост насельніцтва, што было абумоўлена адмовай ад вандроўнага ладу жыцця і поспехамі ў развіцці [[земляробства]]. Гэта ў значнай ступені тлумачыцца тагачасным адносна цёплым, але засушлівым [[клімат]]ам, які зацяжарваў жыццё вандроўных [[паляванне|паляўнічых]] і [[збіральніцтва|збіральнікаў]], затое спрыяў атрыманню добрых ураджаяў на [[Поймавыя глебы|поймавых глебах]]. Адбылося перамяшчэнне земляробаў у раёны, багатыя на [[прырода|прыродныя]] рэсурсы. Так, у рэгіёне [[Меса-Вердэ]] да сярэдзіны [[8 стагоддзе|VIII]] ст. насельніцтва было не меней за 4500 чалавек<ref>[https://coloradoencyclopedia.org/article/ancestral-puebloans-four-corners-region Ancestral Puebloans of the Four Corners Region]</ref>. Пераход да стадыі Пуэбла I вызначаўся павелічэннем памераў паселішчаў. Людзі пакідалі ямныя жытлы на карысць наземным, зробленым з [[саман]]у. [[Археалогія|Археолагі]] лічаць, што старажытнае ямнае жытло трансфармавалася ў [[ківа|ківу]] і ператварылася ў [[рытуал]]ьнае месца<ref>[https://www.routledgehandbooks.com/doi/10.4324/9780203122280.ch3 Anasazi - Routledge Handbooks Online]</ref>. Некаторыя [[вёска|вёскі]] ў [[Чака (культурны нацыянальны гістарычны парк)|каньёне Чака]] і, магчыма, у Меса-Вердэ, выконвалі функцыі цырыманіяльных цэнтраў, дзе сталае насельніцтва значна папаўнялася падчас святочных дзён за лік [[Паломніцтва|пілігрымаў]].
 
== Літаратура ==