Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 47:
Ужо на апошняй стадыі развіцця [[археалагічная культура|культуры]] «вытворцаў [[кошык]]аў» назіраўся рост насельніцтва, што было абумоўлена адмовай ад вандроўнага ладу жыцця і поспехамі ў развіцці [[земляробства]]. Гэта ў значнай ступені тлумачыцца тагачасным адносна цёплым, але засушлівым [[клімат]]ам, які зацяжарваў жыццё вандроўных [[паляванне|паляўнічых]] і [[збіральніцтва|збіральнікаў]], затое спрыяў атрыманню добрых ураджаяў на [[Поймавыя глебы|поймавых глебах]]. Адбылося перамяшчэнне земляробаў у раёны, багатыя на [[прырода|прыродныя]] рэсурсы. Так, у рэгіёне [[Меса-Вердэ]] да сярэдзіны [[8 стагоддзе|VIII]] ст. насельніцтва было не меней за 4500 чалавек<ref>[https://coloradoencyclopedia.org/article/ancestral-puebloans-four-corners-region Ancestral Puebloans of the Four Corners Region]</ref>. Пераход да стадыі Пуэбла I вызначаўся павелічэннем памераў паселішчаў. Людзі пакідалі ямныя жытлы на карысць наземным, зробленым з [[саман]]у. [[Археалогія|Археолагі]] лічаць, што старажытнае ямнае жытло трансфармавалася ў [[ківа|ківу]] і ператварылася ў [[рытуал]]ьнае месца<ref>[https://www.routledgehandbooks.com/doi/10.4324/9780203122280.ch3 Anasazi - Routledge Handbooks Online]</ref>. Некаторыя [[вёска|вёскі]] ў [[Чака (культурны нацыянальны гістарычны парк)|каньёне Чака]] і, магчыма, у Меса-Вердэ, выконвалі функцыі цырыманіяльных цэнтраў, дзе сталае насельніцтва значна папаўнялася падчас [[свята|святочных]] дзён за лік [[Паломніцтва|пілігрымаў]]. Разам з гэтым, назіраюцца адрозненні ў вырабе [[кераміка|керамікі]] розных рэгіянальных цэнтраў, што сведчыць пра іх адносную культурную самастойнасць.
 
[[Археалагічныя даследаванні]] выявілі, што ў [[9 стагоддзе|IX]] — [[12 стагоддзе|XII]] стст. паселішчы ў Чака выконвалі выключную ролю ў развіцці анасазі<ref>[https://www.legendsofamerica.com/na-ancientpuebloans/ Ancient Puebloans of the Southwest]</ref>. Іх росквіт прыйшоўся на сярэдзіну [[11 стагоддзе|XI]] ст. Мясцовыя жыхары першымі пачалі ўзвядзенне шмат'ярусных і шматпакаёвых [[Сіметрыя|сіметрычных]] будынкаў з [[пясчанік]]у, распрацавалі складаную сістэму [[арашэнне|арашэння]] палеткаў, стварылі разгалінаваную сетку шырокіх [[дарога|дарог]] агульнай даўжынёй каля 644 км<ref>[https://www.nationalparkstraveler.org/2008/12/ancient-road-system-still-puzzles-us-chaco-culture-national-historical-park An Ancient Road System Still Puzzles Us at Chaco Culture National Historical Park]</ref>. [[Петрогліфы|Наскальныя малюнкі]] паказваюць, што анасазі Чака вялі [[астраномія|астранамічныя]] назіранні, вылічалі [[Сонечнае зацьменне|сонечныя зацьменні]]<ref>[https://durangoherald.com/articles/179378 Petrogylph suggests ancestral Puebloans recorded eclipse at Chaco Canyon]</ref>. Пасля [[1160]] г. адбывалася ўзвядзенне вялікіх [[пуэбла]], шматпакаёвых [[скала|скальных]] жытлаў і [[вежа]]ў. Аднак у [[12 стагоддзе|XII]] — першай палове [[13 стагоддзе|XIII]] ст. культура Чака зведала крызіс і заняпад. Пасля сярэдзіны XIII ст. паселішчы ў Чака былі канчаткова пакінуты тубыльцамі.
 
== Літаратура ==