Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 50:
[[Археалагічныя даследаванні]] выявілі, што ў [[9 стагоддзе|IX]] — [[12 стагоддзе|XII]] стст. паселішчы ў Чака выконвалі выключную ролю ў развіцці анасазі<ref>[https://www.legendsofamerica.com/na-ancientpuebloans/ Ancient Puebloans of the Southwest]</ref>. Іх росквіт прыйшоўся на сярэдзіну [[11 стагоддзе|XI]] ст. Мясцовыя жыхары першымі пачалі ўзвядзенне шмат'ярусных і шматпакаёвых [[Сіметрыя|сіметрычных]] будынкаў з [[пясчанік]]у, распрацавалі складаную сістэму [[арашэнне|арашэння]] палеткаў, стварылі разгалінаваную сетку шырокіх [[дарога|дарог]] агульнай даўжынёй каля 644 км<ref>[https://www.nationalparkstraveler.org/2008/12/ancient-road-system-still-puzzles-us-chaco-culture-national-historical-park An Ancient Road System Still Puzzles Us at Chaco Culture National Historical Park]</ref>. [[Петрогліфы|Наскальныя малюнкі]] паказваюць, што анасазі Чака вялі [[астраномія|астранамічныя]] назіранні, вылічалі [[Сонечнае зацьменне|сонечныя зацьменні]]<ref>[https://durangoherald.com/articles/179378 Petrogylph suggests ancestral Puebloans recorded eclipse at Chaco Canyon]</ref>. Пасля [[1160]] г. адбывалася ўзвядзенне вялікіх [[пуэбла]], шматпакаёвых [[скала|скальных]] жытлаў і [[вежа]]ў. Аднак у [[12 стагоддзе|XII]] — першай палове [[13 стагоддзе|XIII]] ст. культура Чака зведала крызіс і заняпад. Пасля сярэдзіны XIII ст. паселішчы ў Чака былі канчаткова пакінуты тубыльцамі.
 
Заняпад Чака доўгі час тлумачыўся кліматычнымі і [[экалогія|экалагічнымі]] наступствамі. Пасля [[1090]] г. і зноў пасля [[1130]] г. назіраліся працяглыя [[засуха|засухі]]<ref>[https://www.crf-usa.org/bill-of-rights-in-action/bria-18-4-c-climate-change-and-violence-in-the-ancient-american-southwest Climate Change and Violence in the Ancient American Southwest]</ref>. Яны маглі выклікаць знясіленне і [[Эрозія (геалогія)|эрозію]] глебы і ў выніку — памяншэнне ўраджайнасці. Анасазі былі вымушаны шукаць узвышшы, дзе колькасць ападкаў была большай, чым у [[нізіна]]х. Другая [[гіпотэза]] сцвярджала, што ў перыяд росквіту будаўніцтва жыхары Чака вырубілі большую частку навакольнага [[лес]]у, які патрабаваўся для бэляк пры ўзвядзенні жытлаў і ў якасці паліва для прыгатавання ежы<ref>[https://www.climate-policy-watcher.org/population-growth/the-chaco-anasazi-northwestern-new-mexico-700-ce-to-1300-ce.html The Chaco Anasazi Northwestern New Mexico 700 ce to 1300 ce]</ref>. Такім чынам яны сутыкнуліся з экалагічнымі бедствамі, выкліканымі іх асабістай дзейнасцю. Але ў нашы дні доказы памяньшэнняпамяншэння плошчаў лясоў вакол Чака лічацца сумніўнымі<ref>[https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC4136604/ Prehistoric deforestation at Chaco Canyon?]</ref>.
 
== Літаратура ==