Старажытныя пуэбла: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 52:
Заняпад Чака доўгі час тлумачыўся кліматычнымі і [[экалогія|экалагічнымі]] наступствамі. Пасля [[1090]] г. і зноў пасля [[1130]] г. назіраліся працяглыя [[засуха|засухі]]<ref>[https://www.crf-usa.org/bill-of-rights-in-action/bria-18-4-c-climate-change-and-violence-in-the-ancient-american-southwest Climate Change and Violence in the Ancient American Southwest]</ref>. Яны маглі выклікаць знясіленне і [[Эрозія (геалогія)|эрозію]] глебы і ў выніку — памяншэнне ўраджайнасці. Анасазі былі вымушаны шукаць узвышшы, дзе колькасць ападкаў была большай, чым у [[нізіна]]х. Другая [[гіпотэза]] сцвярджала, што ў перыяд росквіту будаўніцтва жыхары Чака вырубілі большую частку навакольнага [[лес]]у, які патрабаваўся для бэляк пры ўзвядзенні жытлаў і ў якасці паліва для прыгатавання ежы<ref>[https://www.climate-policy-watcher.org/population-growth/the-chaco-anasazi-northwestern-new-mexico-700-ce-to-1300-ce.html The Chaco Anasazi Northwestern New Mexico 700 ce to 1300 ce]</ref>. Такім чынам яны сутыкнуліся з экалагічнымі бедствамі, выкліканымі іх асабістай дзейнасцю. Але ў нашы дні доказы памяншэння плошчаў лясоў вакол Чака лічацца сумніўнымі<ref>[https://www.ncbi.nlm.nih.gov/pmc/articles/PMC4136604/ Prehistoric deforestation at Chaco Canyon?]</ref>. Археолагі былі вымушаны звярнуць увагу на рост гвалту ў другой палове XII — першай палове XIII ст. Пра гэта сведчаць імкненне да стварэння вялікіх умацаваных пабудоў, прыдатных да абароны, пахаванні гвалтоўна забітых, выпадкі рытуальнага або выпадковага [[канібалізм]]у. Гвалт мог адбывацца па ўнутраных прычынах, калі скарачэнне рысурсаў выклікала канкурэнцыю паміж паселішчамі, чалавечыя ахвярапрынашэнні і ваенныя сутычкі. Знешняй прычынай магла стаць міграцыя ў наваколлі Чака паўднёвых [[атабаскі|атабаскаў]], продкаў [[наваха]] і [[апачы]]. Паміж імі і [[пуэбла (індзейцы)|пуэбла]] традыцыйна меліся варожыя адносіны. Аднак сапраўдных сведчанняў тагачасных канфліктаў са знешнім ворагам пакуль не выяўлена.
 
Адным з месцаў, куды адбывалася перасяленне выхадцаў з Чака, стала [[плато]] Меса-Вердэ. У канцы перыяду Пуэбла I большасць мясцовых насельнікаў перамясцілася на поўдзень. Толькі ў XI ст. людзі пачалі вяртацца, прывабленыя прадукцыйнымі [[гара|горнымі]] глебамі. Носьбіты позняга Пуэбла II жылі ў невялікіх сядзібах, згрупаваных вакол агульных цырыманіяльных цэнтраў у форме ківы або вялікага дома. Прыкладна ў [[1080]] — [[1140]] гг. культура Меса-Вердэ зведала моцны ўплыў культуры Чака, у тым ліку на [[архітэктура|архітэктуру]] і кераміку<ref>[https://www.crowcanyon.org/EducationProducts/peoples_mesa_verde/pueblo_II_overview.asp The Pueblo II Period: A.D. 900 to 1150]</ref>. Да сярэдзіны [[13 стагоддзе|XIII]] ст. адбыліся драматычныя змены, калі назіралася рэзкае павелічэнне насельніцтва да 20 000 чалавек паміж [[1200]] і [[1250]] гг., заняпад сядзіб і ўзвышэнне цэнтралізаваных паселішчаў. Часцяком яны будаваліся на вяршыні скал і былі цяжка дасяжныя для патэнцыйных ворагаў. Тым не меней, перыяд росквіту рэгіёна Меса-Вердэ быў кароткім. Да канца XIII ст. ёняго быў пакінутыпакінулі на карысць паселішчам у [[Арызона|Арызоне]] і [[Нью-Мексіка]]<ref>[https://www.crowcanyon.org/EducationProducts/peoples_mesa_verde/pueblo_III_overview.asp The Pueblo III Period: A.D. 1150 to 1300]</ref>. Магчымымі прычынамі маглі стаць пагаршэнне стану [[Навакольнае асяроддзе|навакольнага асяроддзя]], недахоп харчу і сацыяльныя канфлікты. Заняпад Меса-Вердэ не быў імклівым. Археолагі заўважылі паступовае назапашванне [[Цвёрдыя бытавыя адкіды|смецця]] ў калісьці важных грамадскіх месцах, былі выяўлены масавы пахаванні гвалтоўна забітых<ref>[https://www.livescience.com/27360-mesa-verde.html Mesa Verde: Cliff Dwellings of the Anasazi]</ref>.
 
== Літаратура ==