Тыва (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 15:
 
'''Ты́ва''' ({{lang-es|Tihua, Tigua}}, {{lang-en|Tiwa}}) — культурная група [[пуэбла (індзейцы)|індзейцаў-пуэбла]], аб'яднаная агульным паходжаннем. У мінулым размаўлялі на адзінай галіне [[мова|моў]] [[Каёва-танаанскія мовы|каёва-танаанскай сям'і]]. Прыкладная колькасць у [[ЗША|ЗША]] (2019 г.) — 4 226 чалавек.
 
Існуе 2 асноўных падыхода да вылучэння тыва. Па-першае, так называлася частка індзейцаў-пуэбла, з якімі [[Іспанія|іспанцы]] ўпершыню сутыкнуліся ў [[1541]] г. на [[Рыа-Грандэ]] на тэрыторыі сучаснага штата [[Нью-Мексіка]]. У [[1629]] г. місіянеры-[[францысканцы]] паведамлялі, што тыва займалі 8 [[пуэбла]], іх агульная колькасць складала 6 000 чалавек. У [[17 стагоддзе|XVII]] ст. яны актыўна ваявалі супраць [[апачы]]. У [[1680]] г. тыва прынялі ўдзел у паўстанні індзейцаў-пуэбла супраць іспанскіх каланізатараў. Частка паўстанцаў была вымушана перамясціцца на захад сучаснага [[Тэхас]]а, дзе іх нашчадкі, а таксама выхадцы з іншых плямён стварылі пуэбла Іслета-дэль-Сур. У нашы дні гэта аўтаномная [[індзейская рэзервацыя|рэзервацыя]], жыхары якой вызначаюць сваю тоеснасць як тыва.
 
Другі падыход заснаваны на [[мовазнаўства|лінгвістычным]] прынцыпе, калі да тыва далучаюць носьбітаў і іх нашчадкаў асобнай галіны моў, вылучаных мовазнаўцамі знутры каёва-танаанскай сям'і. У такім разе да тыва далучаюць і іншых індзейцаў-пуэбла, што працягваюць насяляць Нью-Мексіка, аднак не абавязкова самі вызначаюць сваю тоеснасць як тыва. Часцей яны карыстаюцца назвай свайго пуэбла ў якасці саманазвы. Прыкладам таму могуць быць насельнікі [[Таас-Пуэбла]]. Мовы тыва практычна не ўжываюцца ў нашы дні. У выніку [[асіміляцыя (сацыялогія)|асіміляцыі]] ў [[19 стагоддзе|XIX]] — [[20 стагоддзе|XX]] стст. адбыўся пераход большасц носьбітаў тыва да [[іспанская мова|іспанскай]] і [[англійская мова|англійскай]] моў.
 
Падобна іншым індзейцам-пуэбла, тыва здаўна займаліся [[земляробства]]м. Найбольш важнымі культурамі з'яўляліся [[кукуруза]] і [[бавоўнік]]. Пад уплывам еўрапейскіх перасяленцаў узнікла [[жывёлагадоўля]]. У нашы дні развіваюцца традыцыйныя [[рамяство|рамёствы]] накшталт вырабу [[кераміка|керамікі]] і драўляных [[лялька|лялек]].
 
== Спасылкі ==