Сцяпаныч: Розніца паміж версіямі

беларускі інтэрнэт-серыял
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: '{{Тэлесерыял |Беларуская назва = Сцяпаныч |Арыгінальная назва = {{lang-ru|Степаныч}} |format...'
Тэг: рэдактар вікітэксту 2017
(Няма розніцы)

Версія ад 22:52, 17 лютага 2020

«Сцяпа́ныч» (руск.: Степаныч) — беларускі незалежны?! серыял у дэтэктыўным жанры, першы сезон якога пабачыў свет ў 2019 годзе ў сетцы Інтэрнэт.[1] Серыял распавядае пра будні супрацоўнікаў паліцыі і быў створаны з мэтай прыцягваць увагу да праблемы парушэння правоў чалавека.[2]Пры падтрымцы беларускіх грамадскіх арганізацый «Прававая ініцыятыва» і «Дзеянне» створаны першы сезон серыяла з 10 серый.[3]

Сцяпаныч
руск.: Степаныч
Жанр дэтэктыў
Стваральнік РГА «Прававая ініцыятыва»
У ролях Сяргей Усцінаў
Краіна Сцяг Беларусі Беларусь
Мова руская
Колькасць сезонаў 1
Колькасць серый 10
Вытворчасць
Працягласць серыі 10 хв.
Трансляцыя
Тэлеканал YouTube
На экранах 1 чэрвеня 2019

Сюжэт

Дзеянні серыяла разгортваюцца ў горадзе Комску — сталіцы выдуманай Рэспублікі Комія. Галоўны герой — капітан паліцыі Ўдоеў Мікалай Сцяпанавіч (для сваіх проста Сцяпаныч) — за гады службы не дасягнуў значных кар’ерных вышынь, але зарабіў аўтарытэт сярод калег і спецыфічную рэпутацыю ў парушальнікаў закону. Сцяпаныч не злыдзень і нават не герой — ён звычайны «мент», хай у Рэспубліцы Комія міліцыя ўжо даўно і называецца паліцыяй. У працы Сцяпанычу дапамагае зусім «зялёная» Зоя Нікіціна — малодшы лейтэнант, малады спецыяліст. У Зоі зусім няма практычнага вопыту паліцэйскай працы, але яна шчыра верыць у закон і справядлівасць. Зоя перакананая, што яе місія — лавіць злачынцаў і абараняць мірных грамадзян Коміі.

У ролях

Акцёр Роля
Сяргей Усцінаў Сцяпаныч Сцяпаныч
Юлія Швабовіч Зоя Зоя
Алег Волчак начальнік
Міхаіл Варанцоў наркаман
Андрэй Гурын Дымон напарнік Дымон
Ігар Чэпіга другі напарнік
Дзмітрый Міцкевіч ДПС
Юлія Шэўчук Ірына палюбоўніца Ірына

Здымачная група

  • аўтар ідэі — Сяргей Усцінаў
  • сцэнарый — Сяргей Усцінаў, Юрый Восіпаў
  • рэжысёр, аператар, мантаж — Юрый Восіпаў
  • выканаўчы прадзюсар — Вікторыя Фёдарава
  • здымачнае абсталяванне — Яўген Шапчыц
  • асістэнты — Маргарыта Корбут, Галіна Харланава

Зноскі

  1. "«Степаныч». Первый независимый YouTube-сериал о белорусской милиции! Премьера 1 июня" [руская]. «Белсат». 01.06.2019. Праверана 2020-02-17. {{cite news}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка)
  2. Сериал «Степаныч» уже в сети. (руск.). «Правовая инициатива» (1 чэрвеня 2019). Праверана 17 лютага 2020.
  3. Сериал «Степаныч» — скоро премьера! (руск.). «Правовая инициатива» (27 мая 2019). Праверана 17 лютага 2020.

Спасылкі