Розніца паміж версіямі "Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс"

др
Гарадскі стадыён «Дынама» быў пабудаваны ў Віцебску на месцы сённяшняга спарткомплексу ў 1937 годзе на 5 000 чалавек. У пачатку 1978 спартыўны аб’ект быў перададзены з камунальнай уласнасці горада Віцебскаму абласному савету фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама». У 1980—1986 гадах праводзілася рэканструкцыя стадыёна.
 
З 1992 года стадыён стаў прымаць матчы [[Чэмпіянат Беларусі па футболе|чэмпіянату Беларусі па футболе]]. У 1998 годзе было прынята рашэнне аб новай рэканструкцыі спартыўнай арэны. Праект рэканструкцыі распрацаваны інстытутам «[[Віцебскграмадзянпраект]]». Аўтары праекта  [[В. П.  Андаралаў]], [[А. А.  Зафатаеў]] і інш. Першая чарга будаўніцтва новай арэны стартавала ў верасні 2001, падчас якога былі створаны футбольнае поле і трыбуна на 5 400 гледачоў. 8 красавіка 2003 года была зарэгістравана дзяржаўная ўстанова фізічнай культуры і спорту «Віцебскі цэнтральны спартыўны комплекс». Адпаведна, стадыён «Дынама» атрымаў новую назву.
 
У 2004—2005 гадах былі праведзены другая і трэцяя чэргі будаўніцтва. За гэты час умяшчальнасць пашырана да 8 тысяч месцаў, над адзінай заходняй трыбунай узведзены дах. Было ўзведзена лёгкаатлетычнае ядро з бегавымі дарожкамі і сектарамі для розных спартыўных дысцыплін. На стадыёне з’явіліся электроннае табло і асвятляльныя мачты, якія дазволілі праводзіць матчы ўвечары. У падтрыбунных памяшканнях былі абсталяваны распранальні для спартсменаў, спартыўная і трэнажорная залы, кафэ.
 
У 2016 годзе [[электроннае табло]] заменена на сучаснае мультымедыйнае. Газон на футбольным полі натуральны, усталяваны падагрэў. Памеры поля  — 105×68 метраў.
 
Галоўная спартыўная арэна Віцебска двойчы прымала фінальныя матчы [[Кубак Беларусі па футболе|Кубка Беларусі па футболе]]. 26 мая 2002 года на ёй праходзіў вырашальны паядынак за перамогу ў [[Кубак Беларусі па футболе 2001/2002|Кубке Беларусі 2001/2002]]. У гэтым матчы футбольны клуб [[ФК Гомель|«Гомель»]] абыграў барысаўскі [[ФК БАТЭ|БАТЭ]]. 26 мая 2019 года адбыўся фінал [[Кубак Беларусі па футболе 2018/2019|Кубка Беларусі 2018/2019]], у якім салігорскі [[ФК Шахцёр Салігорск|«Шахцёр»]] атрымаў перамогу над мясцовым футбольным клубам [[ФК Віцебск|«Віцебск»]].