Biełarus: Розніца паміж версіямі

26 байтаў дададзена ,  3 гады таму
няма тлумачэння праўкі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
|вэб-сайт =
}}
{{Значэнні|Беларус (значэнні)}}
 
{{значэнні|Беларус}}
'''«Biełarus»''' (''«Беларус»'') — штотыднёвая грамадска-палітычная, літаратурна-мастацкая і рэлігійна-асветніцкая каталіцкая [[газета]] нацыянальна-дэмакратычнага кірунку. Выдавалася з {{СС|26|студзеня|1913|13}} па {{СС|12|жніўня|1915||30|ліпеня}} у [[Вільня|Вільні]] на [[беларуская мова|беларускай мове]], друкавалася [[Беларускі лацінскі алфавіт|лацінкай]]. Выхад газеты быў спынены ў сувязі з набліжэннем расійска-нямецкага фронту да Вільні.
 
== Гісторыя ==
[[Image:Беларус газета.jpg|thumb|Газета «Беларус», № 21 ад 8.8.1913, тытульная старонка з вершам [[Б. Эпімах-Шыпіла|Б. Эпімах-Шыпілы]] «Дзесяць боскіх прыказанняў»]]
Ініцыятарамі выдання газеты былі святары [[Францішак Карлавіч Будзька|Францішак Будзька]] і [[Аляксандр Астрамовіч]], якія, хаця ў склад рэдакцыі не ўваходзілі, апекваліся над ёй. Апрача першых некалькіх месяцаў, калі рэдактарам быў [[Антон Бычкоўскі]], рэдакцыя знаходзілася ў прыватнай кватэры колішняга семінарыста і рэдактара газеты [[Баляслаў Пачопка|Баляслава Пачопкі]]. Сябрамі рэдакціі былі [[Ян Пазняк]] і [[Антон Лявіцкі]]. На ўтрыманне асаблівага памяшкання для рэдакцыі, як і на выданне газеты не хапала сродкаў. Тады газету пачала фінансава падтрымліваць княгіня [[Магдалена Радзівіл]], якая аплачвала ўсе даўгі ''«Беларуса»'' аж да яго закрыцця.
 
Віленскія вышэйшыя духоўныя ўлады, прыхільныя польскай плыні ў касцёле, непрыязна ставіліся да газеты з-за яе накірунку на выкарыстанне беларускай мовы, супраціву паланізацыі рэлігійнага жыцця беларусаў.
 
Эпіграф да ўсіх нумароў газеты — словы з [[Евангелле|Евангелля]]: ''«Шкада мне гэтага народу… бо не мае што есці»'' (Марк, 8, 2).
 
Газета мела на мэце задаволіць духоўныя патрэбы беларусаў–каталікоўбеларусаў-каталікоў і абудзіць іх нацыянальную свядомасць, была разлічана пераважна на [[каталіцтва|каталіцкую]] частку беларускіх [[Сялянства|сялян]] і [[Інтэлігенцыя|інтэлігенцыі]]. Асвятляла пытанні рэлігійнага характару, якія не знаходзілі месца ў газеце [[Наша ніва (1906)|«Наша Ніва»]].
 
У газеце друкаваліся каталіцкія святары, прыхільнікі беларусізацыі касцёла ў Беларусі Ф. Будзька, А. Астрамовіч, [[Генрык Бэта|Г. Бэта]], [[Казімір Сваяк|К. Стаповіч]], [[Ільдэфонс Бобіч|І. Бобіч]], [[Язэп Рэшаць|Я. Рэшаць]].
На думку аўтараў газеты, у гэтым сацыяльным быцці можна дасягнуць толькі адноснага дабрабыту і часовай гармоніі, бо праўдзівае і вечнае шчасце бывае толькі на небе (28.3.1913). Найвышэйшай грамадскай і духоўнай каштоўнасцю лічылі мараль, дабрачыннасць, любоў і павагу ў сям’і, паміж суседзямі, народамі і краінамі.
 
Друкаваліся літаратурныя творы [[Алесь Гарун|А. Гаруна]] (пад псеўданімам А. Сумны), [[Альберт Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Андрэй Зязюля|А. Зязюлі]], [[Гальяш Леўчык|Г. Леўчыка]], [[Казімір Сваяк|К. Сваяка]], [[Альфонс Баляслававіч Петрашкевіч|А. Петрашкевіча]], [[Язэп Шпэт|Я. Шпэта]] і інш. Газета публікавала [[Беларускія казкі|народныя казкі]], песні, паданні, этнаграфічныя нарысы, апісанні народных гульняў, звярнула ўвагу на сувязь беларускага фальклору і традыцыйных абрадаў з хрысціянскімі вобразамі і малітвамі. Вітаючы лепшыя бакі народнага характару беларусаў, адзначала і яго нясмеласць, пасіўнасць, кансерватызм прывычак.
 
Для надрукаваных у газеце матэрыялаў характэрны матыў абуджэння беларусаў, ідэя нацыянальнага адзінства праваслаўных і католікаў, крытыка русіфікатарскіх і паланізатарскіх тэндэнцый. Апублікавала цыкл нарысаў Р. Кляновіча па гісторыі і культуры Беларусі (6-27.2.1914), паводле якіх сэнс нацыянальнай гісторыі заключаецца ў раскрыцці творчых сіл народа, яго сацыяльнай і духоўнай самабытнасці.
 
== Выдавецкая дзейнасць ==
У 1913 рэдакцыя ''«Беларуса»'' распачала выданне кніг рэлігійнага і культурнага зместу на беларускай мове. Выйшлі ў свет «Некалькі слоў аб пакуце» Ф. Будзькі, а таксама ў ягоным пераводзе «Кароткае выясненне абрадаў Р.-Каталіцкаго касцёла» Банчкоўскага; першы грунтоўны малітоўнік на беларускай мове «Бог з намі», зборнік вершаў А. Зязюлі «З роднага загону»<ref>Z rodnaho zahonu: wiasna / A. Ziaziula. - — Wilnia : Drukarnia "«Znicz"», [1914]. - — 32 с. - — (Wydanne "«Bielarysa"» ; №  2)</ref>.
 
== Рэдактары-выдаўцы газеты ==