Тэва (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 10:
}}
 
'''Тэ́ва''' ({{lang-en|Tewa}}) — [[культура|культурна]]-[[мова|лінгвістычная]] групасупольнасць [[пуэбла (індзейцы)|індзейцаў-пуэбла]], якія атрымалі найменне па назве роднай мовы з [[Каёва-танаанскія мовы|каёва-танаанскай сям'і]]. Жывуць пераважна ў [[ЗША|амерыканскіх]] штатах [[Нью-Мексіка]] і [[Арызона]]. Агульная колькасць у ЗША (2020 г.) — 4 900 чалавек<ref>[https://joshuaproject.net/people_groups/19161/US Tewa in United States]</ref>.
 
== Гісторыя ==
Тэва вычайна лічаць прамымі нашчадкамі [[анасазі]], якія мігрыравалі на тэрыторыю [[Нью-Мексіка]] з [[Меса-Вердэ]] ў канцы [[13 стагоддзе|XIII]] ст. Яны здаўна займаліся [[земляробства]]м і будавалі паселішчы тыпу [[пуэбла]]. Кожная група тэва звычайна называла сябе па найменню свайго паселішча. У [[1629]] г. місіянеры-[[францысканцы]] ацэньвалі агульную колькасць тэва ў 2 200 чалавек.
 
У [[1541]] г. у вобласці рассялення тэва ўпершыню з'явіліся [[Іспанія|іспанскія]] [[канкістадоры]]. У [[1598]] г. іспанцы заваявалі пуэбла і пачалі сярод іх актыўную [[хрысціянства|хрысціянізацыю]]. У [[1680]] г. і [[1696]] г. тэва арганізоўвалі антыкаланіяльныя паўстанні. Каб падпарадкаваць мясцовае насельніцтва, іспанская адміністрацыя пачала перасяленне індзейцаў у буйныя паселішчы, дзе яны знаходзіліся пад наглядам місіянераў. Так, узніклі вялікія пуэбла Намбэ, Сан-Хуан, Санта-Клара, Тэсуквэ, Пахоаквэ і Сан-Індэльфонса, большасць абшчын якіх склалі тэва. Акрамя таго, частка паўстанцаў апынулася ў [[Арызона|Арызоне]] на землях [[хопі]]. Іх нашчадкі складаюць асобную групу тэва-хопі.
 
Пасля [[Вайна за незалежнасць Мексікі|Мексіканскай рэвалюцыі]] індзейцы-пуэбла атрымалі [[Грамадзянін|грамадзянскія]] правы. Яны былі захаваны пасля далучэння Нью-Мексіка і Арызоны да [[ЗША]] ў [[1850]] г. У [[1912]] г. жыхары Сан-Хуана звярнуліся ў [[суд]] з патрэбай прызнання іх [[індзейцы|індзейцамі]] і надання пуэюла статуса [[індзейская рэзервацыя|рэзервацыі]]. У [[1920]] г. федэральныя ўлады стварылі спецыяльную раду для ўрэгулявання праблем пуэбла. У 1930-я гг. паселішчы тэва атрымалі аўтаномію.
 
{{зноскі}}