Тэва (індзейцы): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 20:
 
== Асаблівасці культуры ==
Тэва былі знаёмы з [[земляробства]]м і [[ірыгацыя]]й задаўга да прыходу [[Іспанія|іспанцаў]]. Вырошчалі ўздоўж рэк [[кукуруза|кукурузу]], [[фасоля|фасолю]], [[гарбуз]]ы, [[бавоўнік]]. Частку ежы здабывалі дзякуючы [[паляванне|паляванню]] і [[збіральніцтва|збіральніцтву]]. [[Рамяство|Рамёствы]] не былі аддзелены ад [[сельская гаспадарка|сельскай гаспадаркі]], таму большасць [[сям'я|сем'яў]] займалася вырабам [[кераміка|керамікі]], [[тканіны|тканін]], розных упрыгожванняў. Пасля іспанскага заваявання пачалі развівацца [[жывёлагадоўля]] і [[Пладовы сад|садоўніцтва]]. У наўшы дні большасць тэва працуюць у якасці наёмных рабочых. Прычым, гэта характэрна як для мужчын, так і жанчын.
 
Асноўным тыпам паселішча з'яўляюцца [[пуэбла]]. Іх жыхары складаюць абшчыну, якая валодае навакольнымі землямі. Зямля перадаецца ў карыстанне асобным сем'ям у залежнасці ад патрэбы. Сельскагаспадарчыя ўгоддзі патрабуюць супольнай працы для наладжвання арашэння. У значнай ступені гэта вызначала тое, што да другой паловы [[20 стаоддзе|XX]] ст. тэва аддавалі перавагу жыццю ў пашыраных сем'ях з некалькіх пакаленняў блізкіх сваякоў. У тэва-хопі прыняты адлік сваяцтва па матчынай лініі. Тэва [[Нью-Мексіка]] вядуць адлік сваяцтва і па жаночай, і па мужчынскай лініях. [[Шлюб]]ы [[палігамія|палігамныя]]. Першую ноч маладая сям'я звычайна праводзіць у доме маці нявесты. У мінулым будаўніцтвам дома займаліся жанчыны, таму ён лічыцца маёмасцю жонкі і часцей перадаецца па спадчыне дачкам. Астатнюю маёмасць пасля смерці бацькоў дзеляць пароўну. Асабістыя рэчы хаваюць разам з памерлымі. На працягу маленства і юнацтва дзеці тэва праходзяць [[абрад]]ы прысвячэння да пэўнай узрастовай групы. Адукацыя арганізоўвалася ў [[ківа]]х і [[касцёл]]ах, у нашы дні — у школах.
 
Да каланізацыі абшчыны тэва кіраваліся [[Жрэцтва|жрацамі]]. У каланіяльны час гэта абумовіла высокі статус святароў. Аднак іспанскія ўлады стварылі свецкую адміністрацыю на чале губернатара пуэбла. У нашы дні ўсе адміністрацыйныя пасады з'яўляюцца выбарнымі. Тэва традыцыйна падзяляюцца на рытуальныя супольнасці [[Зіма]] і [[Лета]], аднак уваходжанне ў супольнасць не дае асаблівых правоў на ўзроўні абшчыны.
 
Тэва — выдатныя [[мастацтва|мастакі]], разьбяры і ювеліры. Шырока вядомыя чырвоная і чорная размалеваная кераміка, а таксама [[Качына (міфалогія)|качына]], вырабденыя ў іх пуэбла. Захаваліся шматлікія [[міф]]ы, [[казка|казкі]], [[легенда|легенды]].
 
{{зноскі}}