Сведкі Іеговы ў Беларусі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 74:
У БССР усё рэлігіязнаўства было падпарадкавана канонам камуністычнай ідэалогіі. Таму кожная праца савецкіх навукоўцаў, поўнасцю альбо часткова прысвечаная Сведкам Іеговы не выходзіла за рамкі пазіцый "навуковага атэізма". Негледзячы на тое, што ў розных рэспубліках СССР кнігі і брашуры пра Сведкаў не былі рэдкасцю, беларускія навукоўцы выдалі толькі дзве публікацыі<ref>Г. А. Марціросаў. Хто такіе іегавісты. Мн. 1961 і Иеговизм., ред. М. Я. Лянсу Мн.: Наука и техника, 1981</ref>. У гэтых публікацыях былі спробы коратка апісаць гісторыю гэтага руху і асноўныя вучэнні, у тым ліку адрозненні ад іншых накірункаў хрысціянства, напрыклад антытрынітарнае багаслоўе.
 
У 1990-х -2010 гг. пачалі выходзіць публікацыі [[Алег Віктаравіч Дзячэнка|А.В. Дзячэнкі]], які спецыяліваўся на вывучэнні новых рэлігійных рухаў. Некалькі яго навуковых артыкулаў былі поўнасцю прысвечаны Сведкам Іеговы<ref>Дьяченко О. В. Иеговизм в контексте идеологической трансформации современного общества / О. В. Дьяченко // Материалы регионального семинара преподавателей гуманитарных дисциплин вузов Могилевской области: научное издание — Могилев: УПКП "Могилевская областная укрупненная типография, 2001 — с. 50-58.</ref><ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 76-81</ref><ref>Дьяченко О.В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988-2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А.А. Кулешова, с. 84-86</ref>. У 2018 г. Дзячэнка падрабязна пісаў пра гісторыю і сучаснасць Сведкаў Іеговы Беларусі і адзначыў, што асноўная крытыка вучэння і практык гэтай канфесіі з боку [[Беларуская Праваслаўная Царква|Беларускай Праваслаўнай Царквы]] пазіцыяніруецца як барацьба з небяспекай для грамадства, але па факце носіць характар багаслоўскай спрэчкі<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>. Таксама аўтар зазначыў, што "аб'ектыўных доказаў проціпраўнай дзейнасці іегавістаў яўна недастаткова, для прыняцця судовага рашэння, тым больш, што ў Беларусі на працягу амаль 10 год праводзіцца працэдура дзяржаўнай рэлігіязнаўчай экспертызы выданняў, увозімых у краіну рэлігійным аб'яднаннем Сведкаў Іеговы. За ўвесь час толькі два наймення рэлігійнай літаратуры не былі дазволена да ўвозу і распаўсюджанню ў іегавісцкіх абшчынах. У астатнім часопісы «Вартавая вежа», «Прачніцеся», буклеты і брашуры на розныя тэмы, кнігі рэлігійнага зместу распаўсюджваюцца сярод насельніцтва падчас так званай «піянерскай» работы, бо не маюць прызнакаў экстрэмізма. Такім чынам, абвінавачванні іегавістаў у экстрэмізме з'яўляюцца безгрунтоўнымі і адлюстроўваюць расійскі сцэнарый процідзеяння распаўсюджанню іегавізма ў грамадстве<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref>". У гэтым артыкуле, як і ў працы 2019 г., прысвечанай Сведкам Магілёўскай вобласці, Дзячэнка рабіў выснову, што невялікая колькасць паслядоўнікаў гэтага цячэння і яго нязначны ўплыў на беларускае грамадства робіць яго маргінальным<ref>Дьяченко О. В. Сущность и тенденции развития иеговизма в современной Беларуси // Веснік МДУ імя А. А. Куляшова № 2 (152), 2018, с. 80</ref><ref>Дьяченко О.В. [https://libr.msu.by/handle/123456789/8300 Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988-2018 гг.] Электронный архив библиотеки МГУ им. А.А. Кулешова, с. 86</ref>.
{{зноскі}}