Розніца паміж версіямі "Лынтупскі сельсавет"

няма тлумачэння праўкі
'''Лынту́пскі сельсавет''' — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе [[Пастаўскі раён|Пастаўскага раёна]] [[Віцебская вобласць|Віцебскай вобласці]]. Цэнтр — гарадскі пасёлак [[Лынтупы]].
 
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе [[Свянцянскі раён|Свянцянскага раёна]] [[Вілейская вобласць|Вілейскай вобласці]] [[БССР]]. З 25 лістапада 1940 года ў складзе Пастаўскага раёна. З 20 верасня 1944 года ў складзе [[Маладзечанская вобласць|Маладзечанскай вобласці]]. 17 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага [[Масляніцкі сельсавет|Масляніцкага сельсавета]], 2 снежня 1959 года — тэрыторыя скасаванага [[Радуцкі сельсавет|Радуцкага сельсавета]]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці. 14 ліпеня 1967 года скасаваны, населеныя пункты перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Лынтупскаму пассавету. 8 красавіка 2004 года Лынтупскі пассавет рэарганізаваны ў сельсавет, Лынтупскаму сельсавету былі перададзеныя 62 вёскі, якія раней падпарадкоўваліся Лынтупскаму пасялковаму Савету, 16 вёсак скасаванага [[Палескі сельсавет (Пастаўскі раён)|Палескага сельсавета]] і 19 вёсак [[Камайскі сельсавет|Камайскага сельсавета]] (у межах сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Блакітныя азёры»)<ref>[http://www.pravo.by/document/?guid=2012&oldDoc=2004-83/2004-83(003-027).pdf&oldDocPage=1 Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области]</ref>.
 
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (без Лынтуп) — 1147 чалавек<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-census.htm Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>, з іх 66,0 % — [[беларусы]], 20,4 % — [[рускія ў Беларусі|рускія]], 11,9 % — [[палякі ў Беларусі|палякі]]<ref>[http://pop-stat.mashke.org/belarus-ethnic-comm2009.htm Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года]</ref>.